Районная демография за февраль 2014 года

Актуалии Общество

Віншуем!
У лютым нарадзіліся:
Арцёмава Кіра (Шуміліна);
Вінаградава Вікторыя (Шуміліна);
Камісарава Карына (Шуміліна);
Кажанаў Кірыл (Мікіціха);
Лабанаў Уладзіслаў (Обаль);
Лебедзеў Арцём (Шуміліна);
Рубін Арцём (Шуміліна);
Хадзюкова Мар’яна (Обаль);
Чапкасаў Іван (Шуміліна).
У лютым у раёне нарадзілася ўсяго 9 дзетак, у тым ліку 6 з іх – у Шуміліне. На Обальшчыне з’явіліся на свет двое нованароджаных, у Лаўжанскім сельсавеце – адзін.
Дзевяць шлюбаў у лютым
На Шуміліншчыне ў лютым было зарэгістравана толькі 9 шлюбаў. Гэта на пяць менш, чым летась. Большая палова – 5 пар – пажадала зарэгістраваць афіцыйна свае адносіны ў аддзеле загсу райвыканкама. Па аднаму шлюбу  зарэгістравана ў Обальскім, Лаўжанскім, Мішневіцкім і Мікалаёўскім сельвыканкамах.
Разводы
У лютым  суд Шумілінскага раёна разгледзеў  тры справы аб скасаванні шлюбу. Ва ўсіх разведзеных сем’ях ёсць дзеці і ва ўсіх  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ 12 сямейным парам суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Адна сямейная пара была разведзена ў ЗАГСе.
Страты
У лютым пайшоў з жыцця  31 чалавек нашага раёна, у тым ліку 6 з іх – працаздольныя. 10 чалавек памерлі ад хвароб сістэмы кровазвароту, 6 – ад старасці, 3 – ад анкалагічных захворванняў. Ад знешніх прычын смерці пайшлі з жыцця 4 чалавекі.
У лютым адбыліся тры дарожна-транспартныя здарэнні, 1 чалавек загінуў, 3 паранены.
Пажараў у лютым у раёне не зарэгістравана.
Надрукавана ў №25 ад 01.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *