2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Актуалии Официально

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас са святам – Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. І для беларусаў, і для расіян, звязаных шматвяковымі гістарычнымі і духоўнымі сувязямі, гэта свята з’яўляецца сімвалам адзінства двух брацкіх народаў.
2 красавіка 1996 года быў закладзены падмурак галоўнага інтэграцыйнага праекта Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь – Саюзнай дзяржавы.
Важным дасягненнем саюзнага будаўніцтва сталі сацыяльныя гарантыі расійскіх і беларускіх грамадзян, рост тавараабароту, рэалізацыя міждзяржаўных эканамічных праграм, маштабных праектаў у энергетычнай і касмічнай сферах, развіццё міжрэгіянальных сувязяў. Расія і Беларусь праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку, узаемадзейнічаюць у барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю.
Няхай Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі будзе сімвалам дружбы і духоўнай роднасці, дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян.
Ад усёй душы дазвольце пажадаць вам, дарагія землякі, шчасця, моцнага здароўя і аптымізму.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №25 ад 01.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *