Помочь соседу и заработать на законных основаниях

Общество Экономика

Добрая магчымасць падзарабіць
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне інфармуе, што ў Беларусі прыняты пэўныя працэдуры па спрашчэнні асобных відаў дзейнасці і іх падаткаабкладання.
Сёння ў жыхароў сельскай мясцовасці, якія маюць у маёмасці трактары або коней, з’явілася добрая магчымасць падзарабіць – аказваць паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі. Сюды адносяцца паслугі па апрацоўцы зямлі, сяўбе, апрацоўцы і ўборцы ўраджаю, унясенні ўгнаенняў, вапнаванні глебы, праполцы градак.
Па-першае, для такіх паслуг не патрабуецца дзяржаўная рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка – дзейнічае заяўленчы прынцып. Па-другое, устаноўлена самая простая сістэма падаткаабкладання з выплатай адзінага падатку, які замяняе выплату іншых падаткаў. Акрамя таго, плаціць падатак трэба адзін раз у месяц. Калі аказанне вышэйуказаных паслуг носіць непастаянны характар, выплата адзінага падатку робіцца толькі за тыя месяцы, калі гэтыя паслугі аказваліся. І яшчэ: адсутнічае абавязак весці ўлік атрыманых даходаў і прадастаўляць у падатковую інспекцыю справаздачу.
Такім чынам, тым людзям, якія вырашылі аказваць сельскагаспадарчыя паслугі, неабходна толькі падаць заяву ў падатковы орган і заплаціць адзіны падатак у памеры 60 тысяч рублёў за месяц. Заплаціць падатак неабходна да пачатку дзейнасці.
Адзначым, што КоАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за нявыплату альбо няпоўную выплату фізічнай асобай сумы падатку.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне (г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14, або па тэл. 4-23-71).
С. МАСЬКО, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *