Ваш ребёнок ждёт Вас!

Актуалии Общество

ШЛЯХ ДА СЯМ’І
Людзі ўсынаўляюць дзяцей, каб быць шчаслівымі. У грамадстве ўмацоўваецца перакананне, што прымаць дзяцей у сям’ю – гэта нармальна, тут няма нічога асаблівага (ні ганебнага, ні гераічнага), гэта звычайная чалавечая практыка. Менавіта ў тых краінах, дзе так лічаць, дзіцячых дамоў няма ў паміне. Іх не будзе і ў нас у Беларусі, таму што нашы сем’і здольны любіць і клапаціцца пра дзяцей не менш, і нашы дзеці не менш вартыя любві і клопату.
Але пакуль што яшчэ ёсць хлопчыкі і дзяўчынкі, якія хочуць стаць вам роднымі не па групе крыві. Ды і любоў па крыві не перадаецца. У выпадку, калі вы гатовы даць дзіцяці сваю сям’ю, любоў, абарону, звяртайцеся ў раённы аддзел адукацыі па месцы жыхарства ці ў Нацыянальны цэнтр усынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, размешчаны па адрасе: Віцебск, вул. Праўды, д. 48, каб. 29, тэл./факс 8 (0212) 47 77 28.
Заўсёды будзем рады вам дапамагчы.
Нацыянальны цэнтр усынаўлення.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *