18 мая пройдёт праздник улицы Ленинской г.п. Шумилино и празднование 80-летия газеты «Герой працы»

Актуалии Край шумілінскі Общество

г. п. Шумилино. Улица Ленинская

«Разам – на Ленінскай»
Паважаныя жыхары і працоўныя калектывы вуліцы Ленінскай!
18 мая ў 17.00 адбудзецца свята вуліцы Ленінскай.
Вуліца Ленінская – адна з самых старэйшых вуліц Шуміліна. Яна і сёння разам з вуліцай Кароткіна з’яўляецца галоўнай магістраллю райцэнтра.  Гісторыя вуліцы і яе славутасці, жыхары і прадпрыемствы будуць у цэнтры ўвагі свята “Разам – на Ленінскай!”.
Такая ўвага, вядома, абавязвае ўсіх жыхароў вуліцы, а таксама ўсе працоўныя калектывы арганізацый і прадпрыемстваў, размешчаных тут, паказаць сябе ў самым лепшым выглядзе.  А гэта значыць, ёсць нагода прывесці ў парадак свае дамы і адміністрацыйныя будынкі, добраўпарадкаваць тэрыторыі, упрыгожыць іх кветкамі і малымі архітэктурнымі формамі. Жыхарам час рыхтавацца да ўдзелу ў выстаўках рукадзелля і печыва, у конкурсе “Дом узорнага парадку”.
18 мая на вуліцы Ленінскай будзе шмат гасцей не толькі з усяго Шуміліна, але і з раёна, з вобласці. Абавязак добрага гаспадара – сустрэць гасцей дастойна: чыстай вуліцай, дагледжаным падворкам,  акуратным газонам, кветнікамі, а таксама ўсмешкай і добрым настроем. Каб усе адчулі, што калі жыць у Шуміліне – лепш жыць на вуліцы Ленінскай; калі працаваць у Шуміліне – лепш працаваць на вуліцы Ленінскай;  калі быць разам – лепш на вуліцы Ленінскай!
Газеце – 80!
Дарагія падпісчыкі раённай газеты “Герой працы”,  жыхары Шумілінскага раёна! У рамках свята вуліцы “Разам — на Ленінскай”  18 мая будзе ладзіцца і святкаванне 80-годдзя раённай газеты “Герой працы”. Мы будзем рады адзначыць гэты слаўны юбілей разам з вамі.  Прыемныя сюрпрызы, святочны настрой гарантаваныя ўсім, хто любіць газету.
Надрукавана ў №36 ад 08.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *