Чтобы безопасность жила в каждом шумилинском доме

Безопасность Общество

“Бяспека ў кожны дом”

У лютым у нашым раёне, як і ва ўсёй краіне, праходзіць акцыя “Бяспека ў кожны дом”, якая апроч грамадскасці ахапіла вялікую колькасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Усведамляючы важнасць прафілактычнай работы дзеля забеспячэння стабільнай пажараўстойлівай сітуацыі, супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выкарысталі ўсе магчымасці акцыі.

Экскурсія ў пажарную часць
Пажарная аварыйна-выратавальная часць №1 г.п.Шуміліна прыняла з экскурсіяй выхаванцаў цэнтра дзяцей і моладзі. Выратавальнікі гаварылі з дзецьмі пра дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару, пра небяспеку, якую ўтойвае ў сабе агонь, пра тое, да чаго можа прывесці свавольства з запалкамі. Для пераканаўчасці яны прывялі трагічныя прыклады гібелі дзяцей на пажарах. Парадаваліся таму, што дзеці ведаюць нумары, па якіх можна выклікаць службу МНС – “101” і “112”.
Госці пазнаёміліся з аператыўным цэнтрам кіравання, умовамі, у якіх працуюць выратавальнікі. У гаражы пажарнай часці школьнікам прадэманстравалі аварыйна-выратавальную тэхніку і яе магчымасці. Госці пабывалі ў навучальным класе і спартыўным пакоі. А пасядзеўшы ў сапраўднай пажарнай машыне і прымераўшы на сябе баявое адзенне і каску пажарнага, патрымаўшы ў руках сапраўднае абсталяванне і рыштунак для тушэння пажару, – кожнае дзіця адчула сябе ў ролі выратавальніка.
Дзяцей, дарэчы, цікавілі пытанні: як стаць выратавальнікам, куды можна паступаць вучыцца, як часта прыходзіцца выязджаць на розныя надзвычайныя сітуацыі.

Рэпетыцыя
На прадпрыемстве меліярацыйных сістэм была праведзена адпрацоўка плана эвакуацыі людзей з адміністрацыйнага будынка з прыцягненнем пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі для тушэння ўмоўнага пажару ў фае будынка. Таксама самі работнікі прадэманстравалі, як яны ўмеюць карыстацца вогнетушыцелем. Размаўляючы з меліяратарамі, выратавальнікі пазначылі асноўныя прычыны ўзнікнення пажараў і гібелі людзей, прывялі прыклады чалавечага нядбальства пры абыходжанні з агнём, завастрылі ўвагу на важнасці ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка дома.

Для самых маленькіх
Урок бяспекі для другакласнікаў Обальскай школы ўключаў тэматычную гульню і віктарыну, у ходзе якіх ім нагадалі правілы бяспечных паво-дзінаў дома, у школе і на вуліцы, а таксама меры бяспекі, якіх трэба прытрымлівацца зімой. Школьнікам падрабязна расказалі, як выявіць пажар і выратавацца з палаючай кватэры, як правільна тэлефанаваць у службу выратавання. Дзеці з вялікай цікавасцю слухалі і спазнавалі для сябе штосьці новае, а потым ужо самі расказвалі, як правільна трэба выклікаць на дапамогу і якія правілы бяспекі яны ведаюць. Малыя па чарзе прымяралі баявое адзенне, а ў якасці падарунка атрымалі яркія памяткі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *