Почти семь лет на маршруте Кардон-Витебск перевозит пассажиров частный автобус

Актуалии Экономика

На маршруце Кардон-Віцебск

У бізнесе галоўнае — знайсці сваю справу. Справу, якая б была па душы, у якой ты спец, якая пойдзе менавіта ў цябе.

Для Леаніда Іосіфавіча Прыгуна з Мішкавіч такой справай стаў аўтобусны маршрут Кардон-Віцебск. Сёлета будзе сем гадоў, як на ўласным аўтобусе Леанід Іосіфавіч абслугоўвае землякоў.

Дарэчы, сам быў сведкай, як нараджаўся прыватны маршрут. Напрыканцы мінулага — пачатку новага тысячагоддзя аўтапаркі скарачалі транспартнае абслугоўванне, асабліва на дальніх сельскіх напрамках. Вось і апынуліся вёскі Мікалаёўшчыны без зручнага аўтобуснага руху: у райцэнтр па справах спазняешся, у Віцебск ехаць – трэба шукаць дзе на начлег спыніцца, бо за дзень не абернешся. У той час дзяржава пачала  падтрымліваць індывідуальнае прадпрымальніцтва, актыўна ўзнікалі розныя, пераважна гандлёвыя, ІП. Вось і пайшлі размовы па вёсках мікалаёўскага краю, маўляў, каб хто рашыўся наладзіць зручны аўтобусны рух з райцэнтрам – не прагадаў бы.

“Рашыцца на сваю справу было няпроста, — расказвае Л. І. Прыгун. – Пачатковы капітал быў патрэбны – аўтобус, нават б/у, каштаваў дорага. Да таго ж, патрабаванні да пасажырскіх перавозак жорсткія — бяспека людзей на першым плане. Трэба было шмат дакументаў афармляць, крэдыт ў банку браць. Некалькі месяцаў спатрэбілася, каб прайсці ўсе інстанцыі”.

Новы маршрут адразу спадабаўся вяскоўцам, бо чатыры разы на тыдзень можна раніцой дабрацца да Шуміліна і ў Віцебск не спазніцца, зрабіць неабходныя справы і назад вярнуцца тым жа аўтобусам. Па пят-ніцах для студэнтаў і гараджан, што на выхадныя ў вёску едуць, таксама зручна.

Маршрут акупліваецца, хаця на рамонт старога ЛАЗа патрабуюцца значныя выдаткі, ды і кошт паліва паўзе ўверх.

Галоўнае ў абслугоўванні вясковых жыхароў – забяспечыць надзейны транспартны рух, каб людзі былі ўпэўнены, што аўтобус будзе. Пасажыраў хапае, асабліва да райцэнтра едзе многа вяскоўцаў. Праўда, за сем гадоў колькасць пасажыраў зменшылася, расказаў Леанід Іосіфавіч.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў № 53 ад 15.07.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *