В посёлках и деревнях Шумилинщины наводят порядок после зимы

Актуалии Новости

Горад пачынаецца з тратуараў
Работнікі ДРБУ-204 паклалі бардзюры на вуліцы 40 год Кастрычніка – там будзе пешаходная дарожка. А ўчора дарожныя майстры Іван Булах, Уладзімір Федаровіч, Валерый Осіпаў завіхаліся на вуліцы Луначарскага (на здымку). За дзень мужчыны кладуць па 50-60 метраў бардзюрнай пліткі.
Дарога на “Дажынкі” ідзе праз Мікалаева
На красавік (і не толькі на красавік) на тэрыторыі Мікалаеўскага сельсавета  запланавана багата работы, што звязана ў тым ліку і з правядзеннем сёлета ў Гарадку рэспубліканскага свята “Дажынкі”.
“Дарога на свята праходзіць праз нашу тэрыторыю, і гэта да многага абавязвае. Будзем прыводзіць у парадак і дарогу, і праязныя вуліцы. У прыватнасці, на вуліцы Цэнтральнай у Мікалаеве павінна з’явіцца новая агароджа, дамы на Маладзёжнай работнікі ЖКГ пафарбуюць, дарожнікі падновяць прыпыначныя павільёны”, – падзяліўся планамі старшыня Мікалаёўскага сельвыканкама У. А. Сядлоўскі.
Крыху пацяплее – там пачнуць рамонт памятнага знака загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, на што выдаткавана 30 мільёнаў. І наогул, у парадак будуць прыведзены ўсе месцы памяці. З гэтым плануем паспець да 9 мая.
Рупяцца на сваіх падворках і людзі – сустракаюць вясну. “Калі нехта забыўся на гэта – нагадваем. Але шчыра скажу, што ўзаемаразуменне знаходзім лёгка: людзі выходзяць і на суботнікі, і свае дамы і падворкі стараюцца трымаць у парадку. Калі ж чалавек  сталага веку і сам не можа справіцца – дапамагаем”, – працягвае Уладзімір Аляксеевіч. Старшыня прызнае, што работы не проста многа, а вельмі многа, і трэба дужа пастарацца, каб усё паспець.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *