Шефская помощь селу на посевной: одни помогают, другие – не спешат

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Адны дапамагаюць, іншыя – марудзяць
Згодна з рашэннем райвыканкама  дапамагаць падчас пасяўной сельгасарганізацыям  накіраваны каля паўсотні памочнікаў з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна, паведаміла рэдакцыі раённай газеты галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Алеся Шавяка. Яны будуць працаваць вадзіцелямі, механізатарамі, слесарамі, электрагаза-зваршчыкамі, электрыкамі.
Пакуль некаторыя яшчэ толькі збіраюцца аказваць дапамогу падшэфным сельгасарганізацыям,  некаторыя ўжо працуюць.
“Пашанцавала нам на памочнікаў, – кажа дырэктар УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” У. А. Арлоў. –  Вялікую грашовую дапамогу ў сто мільёнаў рублёў аказаў Шумілінскі лясгас. За гэтыя грошы купілі запчасткі, паліва і камбікорм для жывёлы.  Таксама гаспадарцы дапамагаюць і віцебскія шэфы. Напрыклад, з “Віцебскгандальбуду” нам прывезлі фарбу. Ёй і некаторую адрамантаваную тэхніку падфарбавалі, і даільныя ўстаноўкі. “Віцебскводаканал” аказаў дапамогу гаруча-змазачнымі матэрыяламі”. Але ў райаграсэрвісе катастрафічна не хапае механізатараў – трэба хаця б чалавек шэсць, таму на прадпрыемстве вельмі спадзяюцца на механізатараў з шэфскіх арганізацый.
“А да нас павінны прыехаць на дапамогу вадзіцель з раённай бальніцы і механізатар з райгазу, – кажа намеснік дырэктара СВК “Прыдзвінскі” А. П. Клішо. – З “Белпошты” да нас адкамандзіравалі жанчыну, якая працуе поварам – механізатараў корміць смачна . З “Халадакамбіната” на днях чакаем “Газель для розных перавозак”.
Свае памочнікі ёсць у ААТ “Лаўжанскае”. З “Віцебскрыбы” прывезлі свежамарожаную рыбу. Значыць, абеды для сейбітаў будуць больш таннымі. А за тыя пяць мільёнаў, што вы-дзелілі з “Віцебскгаранта”купілі акумулятары.
У ААТ “АграБаравінка” з “Віцебскдругасчэрмету” прыехаў вадзіцель на ГАЗ-53. Аўтамабіль выкарыстоўваюць для развозкі абедаў. А яшчэ чакаюць меха-нізатараў з райбыткамбінату і камунгасу.
Камусьці шэфы грашыма дапамаглі, камусьці саляркай ці запчасткамі, а вось  ААТ “Ляжні” ў гэтым годзе не атрымала ўвогуле ніякай дапамогі, расказала нам дырэктар гаспадаркі В. В. Яцко. “Крыўдуем на нашых шэфаў з віцебскага прадпрыемства “Бурводы”, – кажа Валянціна Васільеўна. – Нават не пацікавіліся, якая нам патрэбна дапамога”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *