Шэфы из Витебска помогают убирать урожай в Шумилинском районе

Сельское хозяйство Экономика

Едуць шэфы на сяло
У нашым раёне трэба ўбраць 17702 гектары зерневых. Кіраўніцтвам раёна пастаўлена задача да 25 жніўня завяршыць уборачную. Камбайнавы парк раёна дастатковы, а вось машын на адвозцы не хапае. Таму з розных арганізацый накіравана на дапамогу дзесяць адзінак тэхнікі.
Практычна ва ўсіх гаспадарках у прыпар не хапае і людзей. Таму па рашэнні аблвыканкама на Шуміліншчыну накіраваны 14 чалавек з розных прадпрыемстваў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. У “Шумілінскім райаграсэрвісе” працуюць вадзіцель з “Віцебскгандальбуда” і  механізатар з прадпрыемства “Сцяг індустрыялізацыі”; у “Мішневічах” – зваршчык з завода “Эвістар”; у “Прыдзвінскім” – вадзіцель з “Віцебскага хладакамбіната”. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж накіраваў вадзіцеля ў “Сіроцінскі”, а прадпрыемства “Фармацыя” – у “Ульскі”. А памочнікі з “Віцебскбурвода” ў канцы мінулага тыдня яшчэ не даехалі ў “Ляжні”, з “Доследна-канструктарскага бюро машынабудавання” не дачакаліся ў СФГ “Раднік”.
З раёна сёлета ў гаспадаркі накіравана больш за паўсотню чалавек. Прычым, некаторыя з памочнікаў з’яўляюцца пастаяннымі. Напрыклад, работнік камунгасу Юрый Масько ў час уборачнай і пасяўной нязменна дапамагае “Прыдзвінскаму”, механізатар аддзела адукацыі Аляксандр Званок – “Прыазёрнаму міру”, работнік Мікалаёўскага лясніцтва Мікалай Лазука працуе ў  ААТ “Ляжні”.
Больш за ўсіх не хапае людзей падчас уборачнай у КУСГП “Ульскі” – сюды накіраваны 11 чалавек – камбайнераў, вадзіцеляў, механізатараў, электраманцёраў і газаэлектразваршчыкаў. У гаспадарцы задаволены работай шэфаў з Мікалаёўскага і Обальскага лясніцтваў, з ад-дзела адукацыі, камунгасу, Обальскага керамічнага завода.
У “Прыдзвінскім” (сюды накіравана 5 чалавек) і “Шумілінскім райаграсэрвісе” (тут 7 памочнікаў) добра працуюць шэфы з лясгасу і камунгасу.
Больш за ўсіх памочнікаў для сельскай гаспадаркі прадаставілі з УП ЖКГ: 14 чалавек шчыруюць на палетках “АграБаравінкі”, “Мішневіч”, “Лаўжанскага”, “Радніка” і некаторых іншых гаспадарак, працуюць аператарамі зернесушыльных комплексаў і газаэлектразваршчыкамі. Прычым тыя, хто не першы год працуе, ведаюць: дапамагаць сельгаспрадпрыемствам выгадна – і тут атрымаеш нядрэнныя грошы, і сярэдні заробак па асноўным месцы работы захоўваецца.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *