«Улльский» одним из первых начал сев яровых в Шумилинском районе

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

За кожны гектар звыш нормы – даплаты
Сёлета, як і ў мінулыя гады,  КУСГП “Ульскі” адным з першых у раёне пачаў  сяўбу. На 7 красавіка тут засеяна больш за 250 гектараў яравых зерневых і зернебабовых.
На мінулым тыдні карэспандэнты раённай газеты пабывалі на палетках ля Мікалаёва, дзе вялася сяўба ячменю. “Выязджаем на поле а шостай гадзіне раніцы, раней няма сэнсу – на гэтым тыдні кожную ноч прыціскаюць маразы, –  кажуць механізатары Леанід Шакараў, Аляксандр Дамарад і Ігар Барысевіч. – Баранаваць ці культываваць мёрзлую зямлю няма сэнсу, чакаем, пакуль крыху адтае. А ўвогуле мы рады, што вясна сёлета ранняя, што нарэшце пачалася пасяўная і мы можам зарабіць грошай”.
Механізатары практычна кожны дзень перавыконваюць план: пры норме 12 гектараў рыхтуюць да сяўбы па 15-16 гектараў кожны. А засявае гэтыя гектары на  шасцімятровым пасяўным агрэгаце Уладзімір Прыгун (на здымку). Ён чацвёрты сезон сейбітам. У канцы сакавіка пасеяў ячмень і авёс на прыдзвінскіх землях непадалёк ад вёсак Чэрчыцы, Убоіна, Ша-шы.
“На гэтым надзейным механізатары трымаецца сяўба, – кажа в. а. дырэктара КУСГП “Ульскі” В. У. Лабейка. – За дзень ён паспявае зрабіць дзве нормы. На рахунку механізатара больш за дзвесце гектараў яравых зерневых. Кожны дзень правяраем якасць сяўбы, да Уладзіміра Антонавіча няма ніякіх прэтэнзій”.
Пытаемся ў механізатараў пра заробак і ўмовы працы. “Не скардзімся,  можна працаваць, – адказваюць яны. – Абеды на поле нам прывозяць з Обальскага кафэ. Кожны дзень мы ведаем, колькі зарабілі за папярэдні. Для работы ёсць стымул: за кожны гектар звыш нормы прадугледжаны даплаты. Крыўдна, калі якая паломка на полі і дарэмна губляеш час. Але і тут знаходзім выйсце: зараз жа ва ўсіх мабільныя, тэлефануем інжынеру. І запчасткі прывозяць прама на поле”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *