Сельхозпредприятия в числе крупнейших должников Фонда социальной защиты

Общество Экономика

Даўгі па-ранейшаму высокія
Па стану на 1 студзеня райаддзелам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва зарэгістравана 509 плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, з іх – 216 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выплачваюць страхавыя ўзносы за сябе. Ад плацельшчыкаў раёна за мінулы год у бюджэт Фонду паступіла 18,5 млрд. рублёў, у тым ліку ад ІП – 73,5 млн. руб., што на 19,6% больш адпаведнага перыяду 2009 г.
Каб плацяжы своечасова паступалі ў Фонд, прымаліся наступныя меры:
– выстаўлена 331 плацёжнае патрабаванне на спісанне ў бясспрэчным парадку з разліковых рахункаў сродкаў на суму 10982,2 млн. руб., паступіла па іх – 1041,9 млн. руб.;
– адпраўлена 47 дасудовых папярэджанняў прадпрыемствам-даўжнікам, 14 паведамленняў аб выплаце абавязковых страхавых узносаў індывідуальным прадпрымальнікам;
– праведзена 26 праверак плацельшчыкаў па пытаннях выканання заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні, па выніках якіх даналічана ўзносаў 0,7 млн. руб., выяўлена залішне налічаных узносаў 2,3 млн. руб., недаплат па ўсіх відах дапамог 1,9 млн. руб., 2 плацельшчыкі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на суму 5,6 млн. руб.;
– пададзена заяў у гаспадарчы суд на ўзбуджэнне выканаўчых спраў на суму 986 млн. руб.;
– накіравана 6 зваротаў у пракуратуру аб прыняцці мер пракурорскага рэагавання да неплацельшчыкаў.
Як і раней, вядзецца кантроль за паступленнем сродкаў ад суб’ектаў гаспадарання раёна, якім згодна з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была прадастаўлена дзяржпадтрымка ў выглядзе адтэрміноўкі і растэрміноўкі пагашэння запазычанасці па плацяжах у Фонд. Працягвае карыстацца такой падтрымкай ААТ “Шумілінскі льнозавод”. У 2010 годзе атрымалі дзяржпадтрымку 5 прадпрыемстваў раёна на суму 5 млрд. 760,9 млн. руб. з 10 прадпрыемстваў (на суму 16 млрд. 670,2 млн. руб.).
Нягледзячы на прымаемыя меры, пратэрмінаваная запазычанасць па плацяжах у Фонд застаецца высокай, прычым уся пратэрмінаваная запазычанасць – гэта даўгі сельгасарганізацый.
За 2010 г. збіраемасць бягучых абавязковых плацяжоў у Фонд па раёне склала 90,7%, па сельгаспрадпрыемствах – 63,3%, недапаступіла бягучых плацяжоў па стану на 1 студзеня – 1725 млн. руб. У ліку буйных даўжнікоў УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” (836,3 млн. руб.), КУСГП “Сіроцінскі” (282,9 млн. руб.), “Мішневічы” (220,8 млн. руб.), ААТ “Прыазёрны мір” (215,2 млн. руб.) і КУСГП “Ульскі” (123,2 млн. руб.).
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *