Районный центр детей и молодёжи в Шумилино приглашает детей в кружки

Мир увлечений Образование Общество

Айда  на  гурткі!

«Ура, канікулы!» – задаволены дзеці. «Божа, колькі вольных дзён у дзяцей», – кажуць бацькі. Якія заняткі прыдумаць тым дзяўчынкам і хлопчыкам, якія засталіся бавіць час дома, як іх адарваць ад камп’ютараў і тэлевізараў?

– Пайшлі на гурткі! – прапаноўвае мая суседка-школьніца сваім сяброўкам.

І тыя паслухаліся. Разам пайшлі ў цэнтр дзяцей і моладзі, запісаліся на розныя заняткі па інтарэсах. Нехта пачаў вязаць ці вышываць, іншыя зацікавіліся аплікацыямі, а хлопчыкам прапанавалі разьбу па дрэве. Адным словам, кожнаму знайшліся заняткі па душы.

«У час летніх канікулаў у нас працуюць усе заняткі па інтарэсах, – кажа дырэктар ЦДМ Раіса Туманава. – Падчас навучальнага года іх наведвалі 462 навучэнцы. У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй зараз колькасць дзяцей скарацілася. Тым не менш нашы педагогі дадатковай адукацыі  рыхтаваліся да летніх канікулаў, карэкціравалі свае планы, арганізавалі арт-выставу “Дзіцячы Арбат”, куды сабралі лепшыя работы сваіх навучэнцаў. Мы запрашаем на нашы заняткі па інтарэсах усіх жадаючых, нават тых, хто прыехаў у Шуміліна да бабулі на канікулы. Найперш мы клапоцімся пра здароўе сваіх наведвальнікаў: ёсць у наяўнасці антысэптыкі, а дзецям мы рэкамендуем насіць маскі».

За час летніх канікулаў дзеці шмат чаму могуць навучыцца ў педагогаў РЦДМ: танцаваць, вязаць, працаваць з паперай, дрэвам і саломкай, асвоіць асновы дызайну, харэаграфіі і вавінам в’ет во дао. Для дзяцей рознага ўзросту на летні перыяд створана новае аб’яднанне па інтарэсах “Гуляем разам”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі могуць асвоіць разнастайныя дваровыя гульні, а потым перадаць гэтыя веды сваім равеснікам.

Многія гурткі летам змянілі свой прывычны расклад работы. Замест акадэмічнай гадзіны ў класе прадугледжаны міні-паходы, экскурсіі на прыроду. Разнастайныя формы работы будуць праходзіць у гарадскім парку і на стадыёне. Такім чынам дзеці змогуць і адпачыць на свежым паветры, і навучыцца чамусьці карыснаму, кажуць педагогі цэнтра.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №44 ад 09.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *