Благочинный церквей Шумилинского района протоиерей Ф. Пучинский просит помочь в строительстве храма

Актуалии Духоўнае Общество

Пабудуем храм разам!
Дарагія браты і сёстры!
Слава Богу, аднавілася ў нашым пасёлку будаўніцтва храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. Гэта вялікая радасць для ўсіх праваслаўных хрысціян нашага раёна.
Храм будуецца сіламі прыходу і ахвяравальнікаў, пры дапамозе і падтрымцы раённых уладаў і кіраўнікоў некаторых арганізацый. Сумеснымі стараннямі быў пабудаваны фундамент і ніжні паверх храма, дзе будуць размешчаны ня-дзельная школа, пакой для хрышчэння, трапезная і іншыя памяшканні. Цяпер узводзім у храме муры, будзем рыхтавацца да дахавых работ.
Многія жыхары раёна рабілі ахвяраванні на імянную цэглу. Імянная цэгла – гэта не толькі Ваша ахвяра на храм, але і малітва за таго чалавека, чыё імя ўказана на цагліне. Імянная цэгла будзе добрым падарункам хрысціяніну на дзень хрышчэння, імяніны ці дзень нараджэння, да вялікага царкоўнага свята. Як памяць пра гэта – даецца прыгожае імянное пасведчанне пра аказанне ахвяравання. Мы праяўляем клопат і любоў да блізкіх, калі падпісваем іх імёны на цэгле для храма.
Няхай храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы будзе нябачным покрывам над усімі намі, абараняе ад зла і даруе нам веру, любоў і радасць жыцця.
Дзякую ўсім за падтрымку ў аднаўленні храма і прашу ва ўсіх Вас дапамогі ў далейшым будаўніцтве.
Храму патрэбна Ваша дапамога!
Кожны дзень Царква моліцца за стваральнікаў і ахвяравальнікаў святога храма, і гэтыя малітвы будуць узнасіцца да прастола Божага,  пакуль храм будзе стаяць на зямлі.
Протаіерэй Ф. ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *