На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Пра зімовае цяпло, сяўбу і свята на вуліцы Піянерскай
7 красавіка старшыня райвыканкама У. П. Куранны правёў пашыраную рабочую нараду. Намеснікі старшыні, начальнікі ад-дзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі раённых службаў, старшыні сельвыканкамаў далажылі кіраўніку раёна пра вынікі работы за студзень-сакавік бягучага года, паведамілі пра планы на бліжэйшы час і праблемы, з якімі даводзіцца сутыкацца.
Найпершы клопат сёння, вядома ж, сяўба. А гэта і гатоўнасць тэхнікі, і наяўнасць насення, угнаенняў, а галоўнае – кадраў. І па ўсіх накірунках ёсць праблемы, над якімі павінны працаваць кадры АПК. Як і ў цэлым па выкананні прагнозных паказчыкаў, з якімі сельскагаспадарчая галіна не справілася ў першым квартале.
На 86% па папярэдніх даных справілася з даведзеным заданнем жыллёва-камунальнае прадпрыемства. Прычынай невыканання стала цёплае надвор’е сёлетняй зімой, якое дазволіла камунальнікам зэканоміць газ і мільярды рублёў, але ў той жа час яны не вырабілі запланаванае цяпло. Трэба было перакрываць гэты паказчык іншымі відамі работ, перакананы У. П. Куранны. Уладзімір Пятровіч упэўнены, што УП ЖКГ можа і павінна працаваць з піламатэрыяламі,  устанаўліваць вокны і дзверы, аказваць насельніцтву іншыя віды паслуг, якія сёння паспяхова забіраюць з раёна віцебскія і полацкія прадпрымальнікі.
Прэтэнзіі да камунальнікаў і іншых службаў старшыня райвыканкама выказаў і па пытаннях навядзення парадку. На яго думку, работы па добраўпарадкаванні вядуцца крайне марудна. Між тым, ён паставіў задачу правесці ў маі, чэрвені, ліпені, жніўні і верасні святы вуліц. Праўда, дакладна вызначана для правядзення свята пакуль што толькі вуліца Піянерская ў райцэнтры. На гэтай вуліцы заканчваецца рэканструкцыя школы мастацтваў, ды і адміністрацыйны будынак УП ЖКГ знайшоў прапіску там жа, таму, як кажуць, усе карты ў рукі.
Да іншых пытанняў, абмеркаваных на нарадзе. Начальнік ад-дзела ўнутраных спраў райвыканкама В. В. Мядзвецкі далажыў, што праваахоўнае поле раёна знаходзіцца пад надзейным кантролем. За першы квартал не дапушчаны рост злачыннасці, зніжана падлеткавая і рэцыдыўная злачыннасць. Аднак Вадзім Вадзімавіч звярнуў увагу на рост крадзяжоў, асабліва тых, якім спрыяюць самі гаспадары, пакідаючы пад палавічкамі  ключы, запрашаючы ў госці незнаёмцаў, не клапоцячыся наогул пра сваю маёмасць.
Пра небяспеку, якую нясе вясенняе выпальванне травы, гаварыў в. а. начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях В. В. Шархун.
Былі абмеркаваны і іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №27 ад 08.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *