Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 12 красавіка

Актуалии Общество

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 12 красавіка
9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 12 красавіка. Рабочую групу па яго падрыхтоўцы і правядзенні ўзначальвае намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і аб’яўленнем 2014 года Годам гасціннасці рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці 12 красавіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, удакладнілі ў прэс-службе.
Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 12 красавіка з’яўляецца рабочым днём, ажыццяўляецца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна калектывамі работнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *