Ответ на критику

Здоровье Общество

“Не прыкрыта шырмай”
Крытычны артыкул пад назвай, вынесенай у загаловак, быў надрукаваны ў № 57 ад 29 ліпеня бягучага года. Рэдакцыя газеты атрымала адказ за подпісам галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы К. Ф. Баканава, у якім, у прыватнасці, паведамляецца:
“З’яўленне дадзенага артыкула ў вашай (нашай) газеце “Герой працы” пад назвай “не прыкрыта шырмай” стала нечаканасцю не толькі для адміністрацыі бальніцы, але і для ўсяго калектыву УЗ “Шумілінская ЦРБ” і ўжо к вечару 29.08.2014 г. ішло абмеркаванне ўзнятага пытання.
Загадам галоўнага ўрача ад 01.08.2014 г. за № 261-А была створана камісія для правядзення службовага расследавання па пытанні крытычнага матэрыялу ў арганізацыі работы аглядавага кабінета Шумілінскай ЦРП.
Камісіяй вывучана работа аглядавага кабінета, умовы прыёму ў кабінеце жанчын для медыцынскага агляду, тлумачальная акушэркі кабінета.
Устаноўлена наступнае:
Аглядавы кабінет паліклінікі размешчаны і абсталяваны згодна з праектна-каштарысным нарматывам: шырыня кабінета не больш 3-х метраў, адлегласць ад крэсла да кушэткі не больш 2-х метраў, гінекалагічнае крэсла адгароджана шырмай, у кабінеце двайныя дзверы і выпадковае заглядванне ў кабінет немагчыма. Вокны ў кабінеце затаніраваны спецыяльнай цёмнай плёнкай, якая не дае магчымасці бачыць з вуліцы што ро-біцца ў кабінеце.
У аглядавым кабінеце ЦРП пастаянна працуе не “доктар”, як пісала аўтар артыкула, а ўсяго толькі сярэдні медыцынскі работнік, акушэрка са стажам работы 2 гады, якая праводзіць медыцынскія агляды жаночага насельніцтва. У яе функцыянальныя абавязкі ўваходзіць збор анамнезу па акушэрска-гінекалагічных захворваннях, колькасці родаў, медыцынскіх абортаў, вакуум-аспірацый і г. д., таму гэта “выпрабаванне” для пацыенткі было правамоцным.
А таксама пры медыцынскіх аглядах у абавязковым парадку праводзіцца забор мазкоў на анкацыталогію (цыташчоткай), так што “буду браць аналізы” (мазкі) – абгрунтавана.
Пасля агляду акушэркай робіцца запіс у амбулаторнай карце і ў даведцы аб стане здароўя (санітарнай кніжцы), а пры неабходнасці накіраванне ў абласныя ўстановы дае толькі ўрач акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі, аб чым пацыентцы было сказана.
Такім чынам, з праве-дзенага службовага расследавання парушэнняў у рабоце аглядавага кабінета не выяўлена.
Аднак дадзены артыкул з газеты “Герой працы” “Не прыкрыта шырмай” разгледжана і абмеркавана ў працоўным калектыве на вытворчым схо-дзе, і адміністрацыяй бальніцы запатрабаваны ад работнікаў гуманныя і паважлівыя адносіны да пацыентаў.
Калектыў УЗ “Шумілінская ЦРБ” лічыць, што аўтар дадзенага артыкула паставіў “брудную пляму” на белы халат, не разабраўшыся: “Хто і што робіць?”, не праінфармаваўшы адміністрацыю бальніцы, не высветліўшы ў цэлым пра работу аглядавага кабінета.
З тлумачальнай акушэркі дадзенага кабінета: “За час маёй работы канфліктаў з пацыентамі не ўзнікала, а наадварот, медыцынскім абслугоўваннем усе былі задаволены”. І сапраўды, у адміністрацыю бальніцы з нагоды работы аглядавага кабінета зваротаў ніколі не паступала, ды аглядавы кабінет будавалі не мы, а па тыпавым праекце ў 1986 годзе.
Калектыў УЗ “Шумілінская ЦРБ” лічыць, што дадзены артыкул нанёс урон рэпутацыі ўстановы аховы здароўя раёна і патрабуем прабачэння праз друк.
У выпадку не разгляду абскарджання дадзенага артыкула мы маем права звярнуцца ў вышэйстаячую арганізацыю (Шумілінскі райвыканкам) ці ва ўпраўленне Віцебскага аблвыканкама”.
Ад рэдакцыі. Наша газета заўжды з павагай ставіцца да нялёгкай працы медыкаў, якім мы давяраем самае галоўнае, што ў нас ёсць – здароўе і жыццё. На старонках газеты мы з задавальненнем змяшчаем падзякі пацыентаў урачам, фельчарам, медыцынскім сёстрам, калектывам і падраздзяленням Шумілінскай ЦРБ, пішам матэрыялы пра лепшых медыкаў раёна, рыхтуем старонкі да Дня медыцынскіх работнікаў.
Але час ад часу прыходзіцца друкаваць і крытычныя матэрыялы, калі ўзровень паслуг не задавальняе нашых грамадзян і яны звяртаюцца ў газету за падтрымкай. Дарэчы, Закон Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” дае рэдакцыі права друкаваць матэрыялы, тым больш крытычныя, без узгаднення з аб’ектам крытыкі.
У лісце змяшчаецца вычарпальны адказ адносна санітарных і медыцынскіх нормаў да аглядальнага кабінета (хаця пэўныя пытанні застаюцца: што перашкаджае чужому чалавеку раскрыць нават і двайныя дзверы; калі гэта прыносіць маральныя пакуты пацыентам, чаму б не адсунуць і кушэтку за шырму, каб жанчыны распраналіся без небяспекі трапіць на чужыя вочы?). Праведзена і адпаведная работа з медыцынскім работнікам, на якога была скарга.
Але незразумела поза пакрыўджанага, якую занялі раённыя медыкі, бянтэжаць пагрозы ў адрас рэдакцыі, якія ўтрымліваюцца ў адказе Шумілінскай ЦРБ, тым больш, што гаворка ішла не пра ўсю бальніцу, а толькі пра асобны выпадак і асобнага работніка, які дапусціў нетактоўныя паводзіны ў адносінах да асобнага пацыента. Зразумела – гэта тлумачыцца ўплывам эмоцый “па гарачых слядах”. Але мы спадзяёмся, што медыкі раёна разумеюць, што нашай агульнай мэтай з’яўляецца павышэнне якасці абслугоўвання жыхароў раёна. Таму выказваем упэўненасць у далейшым плённым супрацоўніцтве з адміністрацыяй Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы і яе калектывам.
Публікацыю рыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



11 комментариев по теме “Ответ на критику

  1. Отписались красиво, а извинений все же не последовало…

  2. а кто-нибудь когда-нибудь слышал извинения от медиков? За неуважение, безразличие, чаще — бестактность? и это касается не только шумилинских врачей. мы, пациенты, всегда хоть чуть-чуть, но виноваты перед ними.не знаю как вы, а я порог любого врачебного кабинета переступаю с чувством собственной никчемности. а разве событие этого стоит? да, у них конечно очень благородная профессия, но лечить нас — это ведь всего лишь их работа. и они вовсе не делают нам одолжение, они — деньги зарабатывают.

  3. АСЯ МИХАЙЛОВНА КИМ — это единственный врач в нашей больнице, который всегда действует в интересах пациента!!! Её все любят и уважают. Спросите любого в Шумилино. А ведь она просто лечит. Казалось бы: любой врач делает тоже самое. А — нет. кому-то непременно надо доказывать: я хороший на самом деле, это вы все плохо обо мне думаете… А она просто лечит и никому ничего не доказывает.

  4. Репутация нашей больницы уже давно «хромает», если не сказать больше того. Просто никто и никогда об этом публично не заявлял. Ведь людям здесь жить и ни раз придётся обращаться в эту самую больницу (мнение большинства живущих в нашем районе людей). Такую критику можно написать про любой кабинет больницы. Если бы наши врачи относились ко всем людям на должном уровне, то и люди не обращались бы за медицинской помощью в Витебск. На счёт Аси Михайловны полностью поддерживаю предыдущий комментарий.

  5. А я благодарен шумилинским медикам. Высокопрофессиональные работники, всегда готовые оказать квалифицированную помощь.

  6. Ася Михайловна — вот кто в нашей больнице хороший врач. Обидели нашу больницу артикулом. А вы нас, пациентов, не обижаете условиями обслуживания и приёма?!

  7. Можно подумать, что Ася Михайловна — единственный хороший врач в нашей больнице! Их много! Улютенко Виктор Васильевич, чета Климентьевых, хирурги наши.. Много! А со статьей редакция перегнула… Ошибки свои надо признавать и уметь вовремя извиниться!

  8. То есть предположить, что виноваты медики — это вооще не вариант? Так не бывает? Интересно, а они вообще, когда-нибудь, чисто гипотетически признавали, что были не правы. Когда диагнозы неправильно выставляли, когда истории болезней «теряли», когда пациенты после них в областных больницах долечивались-перелечивались, когда пьяные врачи людей лечили? Ведь страшная история или истории типа: «как меня лечили в Шумилинской больнице» есть у каждого.

  9. Конечно в больнице много прекрасных врачей, медсестёр, санитарок — внимательных, заботливых, тактичных, настоящих профи. Но грубости к пациентам, хамства хватает с избытком. Пользуются тем, что люди боятся жаловаться — ведь приходится обращаться и потом. Причём медики считают такое поведение нормой. Они не понимают о чём речь, когда им делаешь замечание, могут ответить так, что…
    Поэтому не надо обобщать всех в одну кучу. Думаю, что хорошие работники и не приняли на свой счёт замечания, высказанные в статье. А вот те, кто чувствует за собой вину, стараются примазать к проблеме всех — в «корпоративном единстве».

  10. А мне бы очень хотелось высказать слова признательности таким врачам, как Климентьева Н.П., Ким А.М., Куст Д., Пальвинская… да многим.. Не легкая у них работа. СПАСИБО ВАМ, медики.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *