Берегите первоцветы

Общество Экология

Ветреница лесная

Беражыце першацветы
Першацветы ўпрыгожваюць нашы вясеннія лясы. Але масавы збор кветак зніжае  колькасць іх папуляцыі і магчымасць вегетацыі. Для многіх відаў штогадовы збор ранніх раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджвання. Таму сёння востра паўстае праблема аховы ранніх раслін.
Некаторыя першацветы занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта прастрэл лугавы, ветраніца лясная, першацвет высокі, пярэсна еўрапейская, раўнаплоднік васіліснікавы, фіялка багністая. Згодна з артыкулам 24 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце” забараняецца самавольнае выкараненне і перасадка дзікарослых раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу, з месца іх прарастання, а таксама іншыя дзеянні, якія могуць прывесці да гібелі, скарачэння колькасці дзікарослых раслін або парушэння месца іх прарастання.
Невыкананне дзеючага заканадаўства вядзе да накладання штрафу: на грамадзяніна – ад 10 да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 150 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – ад 25 да 500 базавых велічынь.
Акрамя Чырвонай кнігі, створаны Спіс раслін і грыбоў, якім неабходна прафілактычная ахова. Туды ўключаны недастаткова вывучаныя віды, рэдкія або патрабуючыя асаблівай увагі ў сілу высокага глабальнага прыродаахоўнага статусу (напрыклад, ахоўныя ў рамках міжнародных канвенцый). У Беларусі да такіх раслін адносяцца цюльпан лясны, першацвет вясенні, пралеска высакародная (пячоначніца), хахлатка полая.
Збіраючы і прадаючы першацветы, мы знішчаем іх, а калі купляем – падтрымліваем браканьераў. Захавайце прыгажосць першацветаў для будучага пакалення!
В. САЛДАТАЎ, намеснік начальніка Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №28 ад 11.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *