Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Працягвае радаваць паспяховымі выступленнямі обальскі барэц Уладзіслаў Грачухін (трэнер Пётр Ганушчанка). На гэты раз Уладзіслаў стаў пераможцам у вагавой катэгорыі 76 кг на міжнародным турніры па грэка-рымскай барацьбе, які прайшоў на мінулым тыдні ў Маладзечне.
Валейбол
У Міёрах разыграны кубак мясцовай ДзЮСШ па валейболе. У спаборніцтвах бралі ўдзел юныя валейбалісткі з Міёраў, Шуміліна, Верхнядзвінска, Бешанковіч і Наваполацка. Наша каманда, якую трэніруе Людміла Харкавец, у групе атрымала перамогу над сусе-дзямі з Бешанковіч  (2:1) і паражэнне ад новапалачан  (1:2). Такі вынік дазволіў шумілінскім валейбалісткам працягнуць барацьбу. У матчы за трэцяе месца Шуміліна перайграла Верхнядзвінск з лікам 2:0. Лепшымі ў складзе нашай каманды былі Карына Пяткевіч і Кацярына Лемешава.
Надрукавана ў №28 ад 11.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *