В Шумилино отметили Международный день снега

Актуалии Здоровье Новости

Час зімовых забаў надышоў

“Галоўнае – паўдзельнічаць, і яшчэ вельмі хацелася б не заваліцца ў снег”, – такую звышзадачу ставілі перад сабой члены ветэранскай арганізацыі, якія 20 студзеня ўсталі на лыжню на гарадскім стадыёне. Праўда, усё роўна падалі – з дзяцінства, маўляў, на лыжы не ўставалі. Але гэты факт ніколькі не ўплываў на агульны настрой.
Акурат да Міжнароднага дня снегу, што святкуецца 21 студзеня, прырода ўрэшце расшчодрылася на белы, пушысты, такі доўгачаканы снег і засыпала ім усе палі і ўзгоркі. Так што Дзень снегу мы святкавалі не адзін дзень і не толькі на гарадскім стадыёне. А там у суботу раніцай не толькі ветэраны, але і маладое пакаленне ўдзельнічалі ў зімовых забавах. Апроч лыжных стартаў? прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Лядовы стадыён”, “Сілавы экстрым” (майстар- клас на вулічных трэнажорах праводзіў дырэктар ФАЦ Юрый Мясаедаў), іншыя спартыўна-забаўляльныя конкурсы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №7 ад 23.01.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *