Почётные звания “Женщина Шумилинщины» присвоены шести представительницам разных сфер деятельности

Актуалии Официально

“Жанчына Шуміліншчыны”
Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта шасцёра жанчын Шумілінскага раёна ўдастоены ганаровага звання “Жанчына Шуміліншчыны”.
У намінацыі “Жанчына ў сферы культуры, мастацтва, фізічнай культуры і спорту, сродкаў масавай інфармацыі” высокага звання ўдастоена Вольга Загвоздава, дырэктар Шумілінскага раённага Дома рамёстваў.
У намінацыі “Жанчына ў сферы паслуг” такі гонар выпаў Зінаідзе Шавяка, прадаўцу Шумілінскага райспажыўтаварыства.
“Жанчына ў сферы закону і парадку” – гэта намінацыя аддадзена Алене Пракоф’евай, старшаму інспектару групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
У намінацыі “Жанчына ў сферы архітэктуры, будаўніцтва, дарожнай гаспадаркі” званне “Жанчына Шуміліншчыны” прысуджана тынкоўшчыцы 5-га разраду ПМК-70 Антаніне Дарожкінай.
У намінацыі “Жанчына ў сферы занятасці, сацыяльнай абароны” высокага звання ўдастоена Галіна Котава, сацыяльны работнік Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Жанчынай Шуміліншчыны стала і Ала Талсташова, аператар машыннага даення ААТ “АграБаравінка”, у намінацыі “Жанчына ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання”.
Надрукавана ў №20 ад 10.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *