Областной селектор и рабочее совещание в райисполкоме

Актуалии Президент

Прагнозныя паказчыкі, “Дажынкі” і веснавая сяўба
Учора старшыня Віцебскага аблвыканкама А. М. Косінец правёў абласную селектарную нараду па асноўных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.
Была пастаўлена задача правесці аналіз і высветліць прычыны, якія перашкаджаюць выкананню прагнозных паказчыкаў усімі суб’ектамі гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці: у цэнтры ўвагі выплата зарплаты і яе рост, індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці, рэалізацыя складскіх запасаў гатовай прадукцыі, рэнтабельнасць і сабекошт прадукцыі, інвестыцыйныя і інавацыйныя праграмы.
Кіраўнік вобласці запатрабаваў актывізаваць работу на аб’ектах рэспубліканскіх “Дажынак”, навесці парадак на прылеглых палях, на дарогах, якія вядуць да Гарадка.
Патрабаванні А. М. Косінца ў адносінах да аграпрамысловай сферы рэгіёна тычыліся навядзення парадку на палях, эфектыўнага выкарыстання матэрыяльных і грашовых рэсурсаў. У якасці ўзору ў рабоце была прыведзена гаспадарка “Мазалава” УП “Віцебскаблгаз”. Пастаўлена задача завяршыць да 25 красавіка сяўбу збожжавых, а да 1-га мая – асноўныя палявыя работы.
Пасля абласнога селектара прайшла рабочая нарада, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны. Кіраўнік раёна канкрэтызаваў пытанні, узнятыя на селектары, да раённых прадпрыемстваў і арганізацый. Былі выказаны патрабаванні аб неадкладным навядзенні парадку ў райцэнтры, Обалі, аграгарадках і вёсках раёна. Гаворка ішла пра інвестыцыі, у тым ліку замежныя, у развіццё вытворчасці на прадпрыемствах Шуміліншчыны, пра падатковую дысцыпліну і дысцыпліну наогул.
Перад аграрыямі раёна пастаўлена задача актывізаваць веснавыя работы і падрыхтоўку да пашавага сезона.
Намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў падвёў вынікі рэспубліканскага суботніка. Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі паведаміў аб пачатку праверкі вартавой службы на прадпрыемствах раёна. Пракурор раёна Я. Ю. Гуляеў засяродзіў увагу на пытаннях прафілактычнай работы па папярэджанні правапарушэнняў, захаванасці маёмасці, іншых пытаннях. Старшыня раённага савета дэпутатаў І. М. Новікава звярнула ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый на работу са зваротамі грамадзян, прапанавала правесці каардынацыйную нараду па прафілактыцы злачынстваў у раёне.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №29 ад 15.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *