Доска почёта Шумилинского района: Лилия Шедько

Актуалии Общество

“Пошта – частка майго жыцця” –
менавіта так кажа пра сваю работу Лілія Іванаўна ШЭДЗЬКО, начальнік аддзялення паштовай сувязі Шуміліна-2, з якой мы сустрэліся напярэдадні Сусветнага дня пошты. І трэба адзначыць, што немалая частка – 33 гады аддала жанчына прадпрыемству.

Лілія Іванаўна добра памятае, як у далёкім 1983 годзе 22-гадовай дзяўчынай, пасля заканчэння віцебскага вучылішча, прыйшла працаваць у Шумілінскі вузел паштовай сувязі аператарам па прыёме паштовых адпраўленняў. Прыйшла і засталася, бо адчула, што гэта яе сфера, ёй тут цікава і камфортна.
Прафесіяналізм і прызнанне калег і кліентаў не прымусілі доўга чакаць, бо паштовы работнік увесь час стараўся працаваць якасна,  ніколі не баяўся асвойваць новае. Дапамагалі ў рабоце добразычлівасць, тактоўнасць і камунікабельнасць.
Сёння Лілія Іванаўна – самы, бадай, вопытны паштовы работнік, ахвотна дзеліцца ведамі з маладымі. Участак пад яе кіраўніцтвам працуе эфектыўна і рэнтабельна, на высокім узроўні забяспечвае сучаснае і якаснае абслугоўванне юрыдычных і фізічных асоб па аказанні паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, некаторых паслуг электрасувязі, а таксама ўніверсальных і няпрофільных. Акрамя ўсяго, паспявае начальнік аддзялення паштовай сувязі Шуміліна-2 выконваць і грамадскія абавязкі – з’яўляецца старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі.
У 2013 годзе Л. І. Шэдзько было прысвоена ганаровае званне “Ветэран працы РУП “Белпошта”. Так высока кіраўніцтва ацаніла працоўны ўклад паштавіка. А сёлета добрасумленная і адказная праца Ліліі Іванаўны была адзначана тым, што яе прозвішча было занесена на раённую Дошку гонару.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №80 ад 11.10.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *