1 мая — Праздник труда. Поздравления жителям Шумилинского района

Актуалии

1 мая – Свята працы
Паважаныя землякі!
Мяняюцца часы, з’яўляюцца і знікаюць святы ў календары, але Дзень працы – гэта тое свята, якое прайшло выпрабаванне часам і  праз дзесяцігоддзі пранесла ідэю радасці стварэння, павагі да “залатых рук” чалавека-працаўніка.
Першамайскае свята – штогадовая яркая падзея ў грамадскім жыцці краіны, якая сімвалізуе вясенняе абнаўленне, стваральныя сілы прыроды і чалавека, канструктыўныя перамены, а таксама мір і згоду паміж людзьмі.
Сацыяльны дабрабыт дзяржавы вызначаецца ўзроўнем развіцця рэальнага сектара эканомікі. У аснове гэтых дасягненняў ляжыць сумленная плённая праца – залог паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, сродак увасаблення самых смелых планаў і задум, якія маюць адзіную мэту: паляпшэнне якасці жыцця нашых грамадзян.
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць усіх жыхароў Шуміліншчыны, ветэранаў працы са Святам Працы.
Няхай гэта любімае ў народзе свята ўмацуе ў вашых душах аптымізм і веру ва ўласныя сілы і няхай збудуцца ўсе добрыя планы і мары!  Няхай мірным і ясным будзе неба, мэтанакіраванай і плённай – праца! Шчасця, здароўя і працвітання кожнаму жыхару нашай роднай цудоўнай Шумілінскай зямлі!

Надрукавана ў №33 ад 30.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *