Участники заседания президиума Шумилинского райсовета рассмотрели ход исполнения в районе Указа №100

Актуалии Президент

Пустуючае жыллё: улік і скарачэнне колькасці
У мэтах навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый у 2012 годзе Прэзідэнтам краіны быў падпісаны Указ №100 “Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і лядашчых дамоў у сельскай мясцовасці”. Пра тое, як рэалізуецца ўказ на тэрыторыі раёна, у прыватнасці, на тэрыторыі Обальскага сельсавета, ішла размова на апошнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло ў панядзелак пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай. Удзел у рабоце прэзідыума прыняў В. Піскуноў, памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. Канявалава, дырэктара ДРУП “Дзяржбудэкспертыза Віцебскай вобласці”.
“Работа па ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і лядашчых дамоў пачалася ў 2006 годзе, калі выйшаў Указ Прэзідэнта №70, – адзначыла ва ўступным слове Ірына Мікалаеўна. – У 2012 годзе выйшаў Указ №100, які па сутнасці стаў працягам папярэдняга, але больш удасканаленым і канкрэтызаваным. За гэты перыяд работа праведзена маштабная, у тым ліку і праз пошукі ўласнікаў ці спадчыннікаў закінутых дамоў, якія прывялі ў парадак свае дамы і даглядаюць за імі зараз, і праз продаж дамоў новым гаспадарам, і, урэшце рэшт, праз знос лядашчых безгаспадарчых дамоў і прывядзенне ў парадак участкаў. Фактычна за 10 год на тэрыторыі Шумілінскага раёна знесена 827 невыкарыстоўваемых жылых дамоў, за перыяд дзеяння Указа №100 – 146 пустуючых дамоў. Разам з тым работу па гэтым пытанні нельга назваць дастатковай, маюць месца пэўныя недапрацоўкі”.
Трэба прызнаць, прадоўжыла І. М. Новікава, што не заўсёды якасна і своечасова праводзіцца абследаванне і выяўленне пустуючых і лядашчых дамоў, не зусім актыўна ідзе пошук уладальнікаў і прымаюцца меры па прывядзенні дамоў у парадак, уцягненні ў абарот вызваленых зямель пасля зносу лядашчых дамоў.
Пра тое, што зроблена і што робіцца, якія праблемы існуюць на тэрыторыі Обальскага сельсавета па рэалізацыі Указа №100, паведаміла ў дакладзе галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ірына Осіпава. У прыватнасці, з моманту дзеяння Указа знесена на тэрыторыі сельсавета 36 дамоў, з іх 34 дамы – самімі ўласнікамі  і 2 дамы – за кошт бюджэтных сродкаў. Камісіяй праведзена абследаванне 27 населеных пунктаў савета, у выніку выяўлена 78 дамоў, у тым ліку 48 пустуючых і 30 лядашчых. З іх на 33 дамы атрыманы паведамленні ад уласнікаў пра намер выкарыстоўваць для пражывання, 25 дамоў прыведзены ў парадак. У цяперашні час вядуцца работы па зносе яшчэ 2-х дамоў у Лявонаве і Падорах.
Дапоўніў даклад старшыня Обальскага сельвыканкама Мікалай Будневіч. Пры абмеркаванні пытання засяроджвалася ўвага на тыповых памылках, выпрацоўцы і засваенні алгарытму правядзення работ па рэалізацыі Указа.
Праблема пустуючага ці лядашчага жылля – гэта не толькі праблема сельскіх Саветаў. Прысядзібны ўчастак, зарослы хмызняком, паваленая агароджа, недагледжаныя дамы з выбітымі шыбамі маюць не толькі непрывабны выгляд і такім чынам псуюць агульную карціну любога населенага пункта, але і з’яўляюцца небяспечным месцам. Менавіта ў такіх дамах, як правіла, збіраюцца асацыяльныя асобы, менавіта такія месцы часцей за ўсё становяцца аб’ектамі пажараў і розных здарэнняў. Таму ў навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў, у поўнай і якаснай рэалізацыі Указа №100 павінны быць зацікаўлены многія службы.
Па абмяркоўваемым пытанні прынята адпаведная пастанова.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №59 ад 28.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *