Вопросы содействия занятости населения проанализировали на заседании Шумилинского райисполкома

Главное Президент Экономика

Падрыхтоўка кадраў і развіццё культуры ў раёне

На рынку працы раёна складваецца няпростая сітуацыя. Ёсць праблема з забеспячэннем кадрамі асобных прадпрыемстваў і ўстаноў. Востра стаіць кадравая праблема ў медыцыне, сельскай гаспадарцы. Трэба шукаць магчымасць рыхтаваць спецыялістаў і кадры масавых прафесій для раёна і закрываць праблемныя пытанні, падкрэсліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, адкрываючы сумеснае пасяджэнне райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў.

Першым пытаннем парадку дня пасяджэння разглядалася выкананне падпраграмы «Садзейнічанне занятасці насельніцтва» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады і задачах на бягучы год.
Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ларыса Жукава адзначыла, што сітуацыя на рынку працы не выходзіць за рамкі прагнозу. Колькасць занятага ў эканоміцы раёна насельніцтва складае 7345 чалавек, што на 161 чалавека менш, чым у 2018 годзе. Ідзе скарачэнне работнікаў у выніку аптымізацыі. За мінулы год ва ўпраўленне звярнуліся за працаўладкаваннем 345 чалавек (на 40% менш, чым у 2018 годзе), былі пастаўлены на ўлік як беспрацоўныя 111 чалавек. Уладкаваныя на работу 252. На 1 студзеня 2020 года на ўліку было 11 беспрацоўных.
У раёне маецца 69 вакансій, але праблема ў тым, што патрабуюцца спецыялісты з прафесійнай, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыяй, а работу шукаюць асобы без прафесіі, заўважыла дакладчык. Так, патрабуецца 30 спецыялістаў у сельгасарганізацыях, 11 – у медыцынскіх установах.
За 2019 год на новыя створаныя працоўныя месцы ўладкаваны 118 чалавек (пры заданні 70).
Асаблівая ўвага надаецца сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва. Для іх рашэннем райвыканкама ўстаноўлена броня на 54 месцы. З гэтай катэгорыі ўладкаваныя на працу 3 інваліды, 4 асобы, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі.
Вядзецца абучэнне грамадзян па накіраваннях упраўлення: у мінулым годзе абучыліся 6 чалавек, з іх 4 – пад заказ наймальніка.
На час пошуку работы арганізавана часовая занятасць у выглядзе грамадскіх аплачваемых работ для 88 чалавек, асвоена 68,2 тысячы рублёў. Да часовай працоўнай занятасці ў свабодны ад вучобы час прыцягваліся 158 школьнікаў з 9 устаноў адукацыі раёна.
Работа па занятасці працягваецца і зараз, сказала Ларыса Жукава. За студзень-люты 2020 года працаўладкаваны 10 чалавек, 2 – накіраваны на абучэнне, выдадзена 1 субсідыя для арганізацыі рамеснай дзейнасці. За год мяркуецца аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні 210 грамадзянам.
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка расказала пра работу раённай камісіі па садзейнічанні занятасці. Дзякуючы рабоце камісіі значна павялічылася колькасць самазанятых грамадзян – рамеснай дзейнасцю, з платай адзінага падатку і іншых. Разам з тым, у базе даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, ёсць больш за 1900 чалавек, з якімі вядзецца пастаянная работа. Сітуацыя ўскладніцца з-за таго, што суседнія краіны закрылі свае межы, і грамадзяне, што працавалі ў Расіі, Польшчы, іншых дзяржавах, не змогуць выехаць на работу, трэба мець магчымасць уладкаваць іх у раёне.
У ходзе абмеркавання ставіліся вострыя пытанні пра падрыхтоўку неабходных кадраў для арганізацый раёна, магчымасць навучання, напрыклад, бухгалтараў, якіх не стае ў многіх арганізацыях. Наогул пачынаць рыхтаваць кадры трэба са школьнай парты, трэба зацікавіць выпускнікоў, каб яны пайшлі на спецыяльнасці, неабходныя для раёна. У прыватнасці, кіраўнік раёна цікавіўся эфектыўнасцю агракласаў, якія ёсць у школах раёна.
Аб ходзе рэалізацыі ў раёне Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады далажыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. Дакладчык прадставіла падрабязны аналіз выканання дзяржпраграмы па ўсіх накірунках. Расказала аб рабоце устаноў культуры раёна па захаванні спадчыны, культурна-масавай рабоце, дзейнасці музея, бібліятэк і інш.
Па абмеркаваных пытаннях было прапанавана дапрацаваць рашэнні ў адпаведнасці з выказанымі заўвагамі і дапаўненнямі
Таксама на пасяджэнні былі прыняты змяненні ў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па выкананні Дзяржаўных праграм. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава адзначыла, што гэтыя змяненні ўносяцца ў сувязі з павелічэннем фінансавання названых мерапрыемстваў.
З праектамі рашэнняў па асобных праграмах выступілі начальнік фінансавага аддзела райвыканкама дэпутат раённага Савета дэпутатаў Алена Сідарэнка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова. Гэта праграмы, якія тычацца развіцця транспарту, жыллёвай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу, здароўя і дэмаграфічнай бяспекі, фізкультуры і спорту, адукацыі і іншыя. Усе прынятыя рашэнні прадугледжваюць павелічэнне бюджэтных выдаткаў на развіццё вытворчай і сацыяльнай сфер раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Апублікавана ў №25 ад 31.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *