Ветераны МЧС провели праздник

Новости Общество

Свята ветэранаў МНС
Учора, 17 красавіка, у ветэранаў МНС было свята: дзень ушанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
У нашым раёне два гады таму было створана аддзяленне ветэранаў Беларускай грамадскай арганізацыі “Выратавальнік”, у якое ўваходзяць 12 чалавек. І дзень 17 красавіка – гэта нагода сустрэцца, згадаць маладыя гады – гады службы.
Ветэраны райаддзела па надзвычайных сітуацыях і сёння застаюцца актыўнымі людзьмі. Яны ўдзельнічаюць у жыцці раёна, з’яўляюцца пазаштатнымі інспектарамі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, прымаюць удзел у абходзе дваровых тэрыторый. Адным словам, ветэраны-выратавальнікі і  сёння ў страі.
М. ЖУКАЎ, старшыня раённага аддзялення ветэранаў Беларускай грамадскай арганізацыі “Выратавальнік”.
Надрукавана ў №30 ад 18.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *