Слово настоятеля костёла Матери Божьей Фатимской отца Анджея Юхневича на Пасху Христову

Актуалии Духоўнае

Глыбокапаважаныя хрысціяне, жыхары Шуміліншчыны і ўсе людзі добрай волі!
З нагоды Велікодных Святаў жадаю вам асаблівага дару ад Уваскрэслага Хрыста: велікодных вачэй. Жадаю вам, каб кожны з вас змог заўважыць надзею жыцця там, дзе іншыя бачаць знакі смерці;  каб кожны з вас быў здольны пабачыць новы пачатак там, дзе іншыя бачаць канец; каб кожны з вас пабачыў пачатак новага там, дзе ў жаху ўсе стаяць на грудах і развалінах. Няхай Езус Уваскрэслы прабудзіць нашу веру і зробіць людзьмі надзеі!
Айцец Анджэй Юхневіч ОМІ, пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.

Набажэнствы пройдуць:
Вялікая Субота, 19 красавіка –  Урачыстасці Вігіліі Пасхальнай: Мішкавічы – 18.00, Обаль – 20.00, Шуміліна – 22.00.
Асвячэнне велікодных страў 19 красавіка: Ерашова – 11.00, Надзежына – 11.30, Мішкавічы – 12.00, Ізгародзішча – 12.30, Абалонне – 13.00, Ляжні – 13.30, Обаль у 17.00 і пасля Вігіліі Пасхальнай у 20.00, Шуміліна – у 13.00, 15.00 і пасля Вігіліі Пасхальнай у 22.00.
У Нядзелю Уваскрэсення Пана Імша св.: Шуміліна ў 10.00, Мішкавічы ў 11.30, Обаль у 13.00.
У Велікодны Панядзелак Імша св.: Мішкавічы – 12.00, Обаль – 18.00. Шуміліна – 18.00.
Надрукавана ў №30 ад 18.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *