20 апреля – Пасха

Актуалии Официально

Дарагія землякі!
Прыміце віншаванні з Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Вялікдзень дорыць мільёнам людзей радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і памкненні,  вяртае іх да сапраўдных духоўных каштоўнасцей. Хрысцыянства адыграла асаблівую ролю ў гісторыі Беларусі, садзейнічала зараджэнню дзяржаўнасці, развіццю асветы і культуры. Ідэі хрысціянства ў многім вызначылі фарміраванне нацыянальнага характару беларусаў як мірнага і працалю-бівага народа, для якога самае важнае – спакойна жыць і працаваць у сваім, падораным Богам, кутку зямлі. І таму галоўнае свята – Вялікдзень – адзначаецца асабліва цёпла і ўрачыста.
Няхай светлая велікодная радасць напоўніць сэрцы любоўю, каб шчодра дзяліцца ёю з усімі, адорваць іх увагай і клопатам.
Шчыра жадаем вам шчасця, здароўя, узаемаразумення і поспехаў у працы на карысць сваіх сем’яў і роднай Айчыны.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №30 ад 18.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *