Юным инспекторам ГАИ из Оболи не было равных

Новости Образование

Не было роўных абальчанам
Па традыцыі кожны год праводзіцца раённы конкурс сярод юных інспектараў ДАІ. На мінулым тыдні каманды з васьмі школ раёна сабраліся ў СШ № 1, каб памерацца сіламі. Арганізатарамі конкурсу выступілі дзяржаўтаінспекцыя РАУС, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, райкам БРСМ.
У фігурным ваджэнні веласіпеда і тэарэтычным экзамене на веданне Правілаў дарожнага руху не было роўных камандзе з Обальскай школы. У конкурсе “Аказанне першай медыцынскай дапамогі” першае месца прысуджана камандзе з Кардонскай школы. У агітацыйна-мастацкім прадстаўленні перамагла каманда СШ № 1 г. п. Шуміліна, у конкурсе “Газета” – каманда  СШ № 2.
Былі вызначаны пераможцы і ў індывідуальных заліках. Так, у веданні Правілаў дарожнага руху праявілі сябе обальскія школьнікі – Аня Шышканава і Уладзімір Аўдошкін. На злёце юных інспектараў ДАІ вызначылі лепшых у фігурным ваджэнні веласіпеда: Сяргея Бараноўскага (СШ № 1) і Яну Іваноўскую (Амбросавіцкая школа).
Сярод усіх удзельнікаў конкурсу лепшыя веды па аказанні першай медыцынскай дапамогі паказалі  Кірыл Сцепаненка з Обалі і Наталля Шнітко з Кардона.
Агульнакамандныя месцы размеркаваны наступным чынам: першае месца (як, дарэчы, і ў мінулым годзе) – Обальская СШ, другое – СШ № 1, трэцяе – Кардонская школа. Абальчане будуць удзельнічаць у міжрэгіянальных спаборніцтвах, якія адбудуцца ў канцы красавіка ў Наваполацку.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад РАУС, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №31 ад 22.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *