На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Парадак трэба наводзіць кожны дзень
На рабочай нарадзе ў панядзелак, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, былі разгледжаны бягучыя пытанні жыцця раёна, вызначаны першачарговыя задачы для раённых службаў.
Галоўнае месца – вытворчым пытанням у аграпрамысловым комплексе раёна: завяршэнне сяўбы яравых культур, выган жывёлы на пашу, вытворчасць малака.
Пастаянна знаходзіцца  на кантролі навядзенне парадку ў населеных пунктах, на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый, вытворчых і сацыяльных аб’ектах. Напярэдадні Радаўніцы асаблівая ўвага – грамадзянскім могілкам, пад’езду да іх, уборцы смецця пасля памінальнага дня. Работы па добраўпарадкаванні павінны весціся штодзень – такое патрабаванне выказаў кіраўнік раёна.
З пытанняў сацыяльнага блоку ў цэнтры ўвагі – рамонт тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ. Як далажыў галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў, пачалося паступленне грашовых сродкаў на рахунак бальніцы, ужо залічана каля 6 мільёнаў рублёў. Хвалюе старшыню райвыканкама праблема перапоўненасці ясляў-сада №4 у райцэнтры. Ён запатрабаваў паскорыць  адкрыццё садаўскай групы ў сценах СШ №2.
Начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі далажыў пра крымінальную сітуацыю за мінулы тыдзень і прапанаваў, з мэтай прафілактыкі асацыяльных паводзін пэўнай катэгорыі насельніцтва, устанавіць у гарадскім парку штодзённае дзяжурства маладзёжнага атрада аховы правапарадку раённай арганізацыі БРСМ.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава праінфармавала прысутных пра падрыхтоўку да святкавання Дня Перамогі, бягучы рамонт воінскіх пахаванняў, правядзенне работы па добраўпарадкаванні месцаў воінскай славы.
Былі разгледжаны іншыя пытанні сацыяльна-эканамічнага і грамадскага жыцця раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №31 ад 22.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *