Подведены итоги конкурса «Театральная весна-2014»

Культура Новости

“Тэатральная вясна-2014” і конкурс канцэртаў
Напрыканцы красавіка былі падведзены вынікі раённых аглядаў-конкурсаў канцэртаў мастацкай самадзейнасці і дзіцячай тэатральнай творчасці “Тэатральная вясна-2014”, прысвечаных 70-годдзю вызвалення  Беларусі і нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пераможцамі  раённага агляду канцэртаў мастацкай самадзейнасці названы:
Обальскі ГДК (дыр. В. Сіценка, рэж. Т. Партная) за тэатралізаваны канцэрт “У знак пашаны салдатам” і Мішневіцкі СК (заг. Н. Віднікевіч) за тэатралізаваны канцэрт “Дарога памяці”.
Другое месца ў Лаўжанскага СЦКіД (дыр. Е. Паліцан, маст. кір. Ю. Паус) за тэатралізаваны канцэрт “Мы будзем помніць гэтыя дні” і ў Слабадскога СДК (дыр. Л. Догель, маст. кір. С. Калеснікава) за тэатралізаваны канцэрт “Жыві і помні”.
Трэцяе месца прысуджана Башнёўскаму СК (заг. А. Кірылаў) за тэатралізаваны канцэрт “Памяць сэрца”.
Адзначаны ў намінацыях:
“Лепшае выкананне песень пра вайну” – Кавалеўская Любоў, удзельніца мастацкай самадзейнасці Мішкавіцкага СК;
“Патрыятычнае выхаванне моладзі” – Кардонскі СК (заг. С. Барадзюля, акампаніятар А. Матус);
“Прыз сімпатый гледачоў” – Казлоў Аляксандр, заг. Мікалаеўскага СК;
“Разнастайнасць ваеннага рэпертуару” – Амбросавіцкі СДК (дыр. А. Пясецкая, маст. кір. М. Ліскоў);
“За артыстызм” – Карпеза Анастасія, удзельніца мастацкай сама-дзейнасці Лескавіцкага СК.
Пераможцамі раённага агляду-конкурсу дзіцячай тэатральнай творчасці сталі:  дзіцячы тэатральны калектыў Обальскага ГДК (рэж. Т. Партная) за аўтарскі спектакль “Мы проста жыць хацелі” і дзіцячы тэатральны калектыў Мішкавіцкага СК (кір. З. Касьянава) за спектакль па аповесці Б. Васільева “А світанкі тут ціхія”.
Другое месца прысуджана тэатральнаму калектыву Ляжнёўскага СК-ЦДВ (кір. Н. Лазука) за спектакль па драме Н. Сямёнавай «Сем лыжак, сем місак» і   дзіцячаму тэатру мініяцюр Дабейскага СК (кір. А. Леановіч) за спектакль «Я яшчэ не хачу паміраць».
Дзіцячы тэатральны калектыў Добрынскага СК (кір. Н. Сапава) заняў трэцяе месца за спектакль-казку «Церамок».
Адзначаны ў намінацыях:
«За навізну і актуальнасць творчага замыслу спектакля» – дзіцячы тэатральны калектыў Башнёўскага СК (кір. А. Кірылаў);
«За сцэнічнае ўвасабленне твора беларускай літаратуры» – дзіцячы тэатральны калектыў Амбросавіцкага СДК (кір. А. Пясецкая);
«За папулярызацыю аматарскага тэатральнага мастацтва» – дзіцячы тэатральны калектыў Лаўжанскага СЦКіД (кір. Ю. Паус).
Л. ДАРЗНЕК,намеснік дырэктара раённага цэнтра культуры.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *