«Забег адважных» – у Шуміліне прайшоў легкаатлетычны забег

Беларусь помніць Новости Спорт, туризм

«Забег адважных»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Забег адважных» 8 мая ў Шуміліне прайшоў легкаатлетычны забег.

Першым фінішаваў Яўген Асташонак.

116 дарослых і юных аматараў бегу прабеглі па цэнтральных вуліцах.
Сонечнае надвор’е высветліла ўсе фарбы мая. Пазітыўныя эмоцыі, сяброўская атмасфера і шмат усмешак аб’ядналі аматараў актыўнага ладу жыцця. Два кіламетры дыстанцыі не сталі цяжкім вы-прабаваннем для лёгкаатлетаў, тым больш, што па шляху іх гучна падтрымлівалі знаёмыя, сябры.
Пераможцамі «Забегу адважных» сярод школьнікаў сталі Вераніка Грыгор’ева і Багдан Ушал, сярод дарослых – Яўген Асташонак і Аляксандра Бяспалава.
Яўген Асташонак па-дзяліўся сваімі ўражаннямі: «Гэта было выдатна. У забегу па цэнтральных вуліцах роднага гарадка ўдзельнічаю пастаянна. Для мяне асабліва ганарова перамагчы менавіта на Дзень Перамогі, свята для мяне, для ўсіх маіх сваякоў і знаёмых – святое. Перамога ў забегу – мая даніна памяці тым, хто даў нам мірнае неба над галавой».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №36 ад 14.05.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *