Доску почёта Шумилинского района украсили 2 предприятия и 20 передовых работников

Актуалии Новости

Свята вясны і працы

28 красавіка ў раёне ладзіліся ўрачыстасці з нагоды Свята працы. Новыя імёны ўпрыгожылі раённую Дошку гонару, у РЦК прайшло ўшанаванне герояў працы, ладзіліся разнастайныя выставы, канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні “Талака” Віцебскай абласной філармоніі.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Снараў павіншаваў усіх з Першамаем, асаблівыя словы павагі і ўдзячнасці гучалі ў адрас перадавікоў вытворчасці, добрасумленных работнікаў, высакакласных спецыялістаў, якія па рашэнні райвыканкама прызнаныя пераможцамі працоўнага спаборніцтва па выніках работы за 2016 год.
“Сёння ў нас сапраўды значная і ўрачыстая падзея. Адкрываючы Дошку гонару Шумілінскага раёна, мы працягваем добрую традыцыю, – сказаў А. І. Снараў. – Так і павінна быць: лепшых людзей раёна павінны бачыць усе, ведаць іх у твар, раўняцца на іх, браць з іх прыклад. Дзеці хочуць і павінны ганарыцца сваімі бацькамі, быць годнымі прадаўжальнікамі вашых спраў”.
Старшыня райвыканкама расказаў пра здабыткі нашага раёна ў галіне сельскай гаспадаркі, вытворчасці, сацыяльнай сферы, якія сталі магчымымі, дзякуючы стараннай руплівай працы жыхароў нашага раёна. Ён паціснуў руку кожнаму пераможцу працоўнага спаборніцтва, уручыў дыпломы, сказаў цёплыя словы віншаванняў.
Яркае і сакавітае выступленне “Талакі” стала выдатным падарункам да Свята працы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №34 ад 03.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *