Посевная вышла на финишную прямую

Актуалии Сельское хозяйство

Сеяць зерневыя, рапс і кукурузу
У раёне поўным ходам ідзе сяўба яравых зерневых і зернебабовых.  Кожны дзень на палетках сельгаспрадпрыемстваў працуюць па аднаму-два пасяўныя агрэгаты.  На 2 мая  на Шуміліншчыне засеяна 6898 гектараў (70% да плана). Большасць сельгаспрадпрыемстваў не ўклаліся ў графік: да пачатку мая  не паспелі справіцца з сяўбой . Толькі два сельгаспрадпрыемствы – КУСГП “Сіроцінскі” і СФГ “Раднік” –  паспелі адсеяць зерневыя і зернебабовыя да 1 мая. Заканчваецца сяўба ў ААТ  “Ляжні” – на ўчарашні дзень тут засеяна 93,8%  да патрэбнага. “Праз два-тры дні фінішуе сяўба ў КУСГП “Ульскі”, ААТ “Прыдзвінскі”, “Лаўжанскае” і “АграБаравінка”, – расказаў рэдакцыі начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Р. Ф. Прасветаў.
У разгары і сяўба лёну. Так, на ААТ “Шумілінскі льнозавод” на 2 мая засеяна 521 гектар (80% да патрэбнага).
У   СФГ  “Раднік” яшчэ ў канцы красавіка пачалі саджаць бульбу. У асноўным гэта раннія гатункі. На ўчарашні дзень было пасаджана 58 гектараў (39% да патрэбнага).
У раёне стартавала сяўба яравога рапсу, засеялі 24%. У  СФГ “Раднік” адсеялі запланаваныя 150 гектараў. Вядуцца работы на палетках УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” і ААТ “Прыдзвінскі”. Нядаўна прыступілі да гэтай работы ў “Ульскім” і “Сіроцінскім”.
Па сяўбе кукурузы. Яе на палетках раёна засеялі 450 гектараў. Гэта яшчэ мізар. Добра арганізавана работа ў ААТ “Прыазёрны мір”, дзе на 2 мая быў засеяны 221 гектар (40% да патрэбнага).
Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *