В Беларуси создана единая дежурная служба — 112

Безопасность Новости

Тэлефануй 101 ці 112 – табе дапамогуць
Кожны з нас ведае, што ў выпадку пажару трэба тэлефанаваць 101.  Па гэтым нумары чалавек можа паведаміць і пра іншыя здарэнні ці надзвычайныя  сітуацыі. У вас укралі сумачку на вуліцы, на вас напалі невядомыя, адбылася ўцечка газа ці разлілася ртуць?  Тэлефануйце 101  – і вам акажуць кваліфікаваную дапамогу.
“У Беларусі створана адзіная дзяжурна-дыспетчарская служба (АДДС), – кажа в. а. начальніка РАНС Андрэй Сасновіч. – А з ліпеня мінулага года ў МНС стаў працаваць дадатковы нумар 112. Зрабіўшы званок па нумарах 101 ці 112, чалавек можа не хвалявацца – інфармацыю  аператыўна перадасць дыспетчар у іншыя службы:  водаканал, міліцыю, хуткую дапамогу, цепласеткі і г.д.”
Разам з тым падобная сістэма не адмяняе раней існуючыя: па-ранейшаму можна набіраць прывычныя нумары 101, 102, 103, 104 – сваю работу яны не адмянялі.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *