Районные новости: готовимся к посевной

Актуалии Новости

Пазыка
Дзяржава клапоціцца пра падтрымку і развіццё сельгаспрадпрыемстваў. Нашаму раёну, напрыклад, як нам паведаміў намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству І. А. Мясаедаў, на правядзенне вясенне-палявых работ  выдзелена бюджэтная рэспубліканская пазыка ў суме 678 мільёнаў рублёў. У бліжэйшы тэрмін грошы будуць размеркаваны па гаспадарках раёна.
“Амкадор”
КУСГП “Ульскі” па лізінгу атрымаў новы ”Амкадор-342-С4”. Гаспадарка заплаціла першапачатковы лізінгавы ўзнос – амаль 9 мільёнаў рублёў, а ўсяго “Амкадор” каштуе каля 400 мільёнаў. Новая тэхніка ўжо задзейнічана на пагрузачна-разгрузачных работах.
Ламінатар
Цэнтральная раённая бібліятэка купіла ламінатар. Грошы на яго (больш за чатырыста тысяч рублёў) зарабілі за кошт платных паслуг. Ужо ў красавіку, як адзначыла дырэктар ЦБС І. Л. Каралёва, плануюць увесці новыя платныя віды паслуг: ламініраваць кніжныя вокладкі, а таксама лісты розных памераў. Для гэтага закупляюць спецыяльную плёнку для ламініравання.
Кнігі
У цэнтральнай раённай  бібліятэцы кніжнае папаўненне – сюды паступіла амаль паўтысячы мастацкіх і дзіцячых кніг, а таксама даведнікі для паступаючых у сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Партыя кніг (яны аплачваюцца за кошт раённага бюджэту) каштуе каля шасці мільёнаў рублёў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Конкурс
Сёння ў Шумілінскай СШ № 2  праходзіць фестываль песні  сярод педагогаў раёна «Песня застаецца з чалавекам».
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў №24 (8890) ад 01.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *