Музейная афиша: От древней пушки до современного автомата

Культура Новости

Гісторыя зброі
У Шумілінскім краязнаўчым музеі адкрыта выстава агнястрэльнай зброі. Крэмневыя, паясныя пісталеты, мушкеты, мушкетоны, ружжы, вінтоўкі, аўтаматы, вінчэсцеры, гарматы зацікавяць любога наведвальніка музея. Акрамя агнястрэльнай можна ўбачыць  халодную зброю і старажытныя гербы. У асноўным прадстаўлена зброя з Італіі, Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін. Трэба адзначыць, што калекцыйна-сувенірную зброю па жаданню можна і набыць.
Наведаць выставу можна штодзень з 10.00 да 19.00 (акрамя панядзелка) да 9 снежня ў Шумілінскім краязнаўчым музеі. У суботу, 11 снежня, з выставай агнястрэльнай зброі можна азнаёміцца ў Обальскім музеі
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №92 ад 26.11.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *