В Шумилинском районе продолжается модернизация электросетей

2024 - Год качества Новости Экономика

Зараз як ніколі актуальнае пытанне электраацяплення жылых дамоў. У сувязі з гэтым мы пацікавіліся ў кіраўніцтва Шумілінскага раёна электрычных сетак планамі па мадэрнізацыі на 2024 год.

«Ідзе мадэрнізацыя электрычных сетак у вёсцы Грабніца, усяго тут будзе заменена 3 км ліній і ўстаноўлена новая трансфарматарная падстанцыя, — расказаў начальнік вытворча-тэхнічнай групы РЭС Ігар Лапавухаў. — Сёлета задпланавана мадэрнізацыя 2,9 км электрычных сетак у Сіроціне на вуліцах Герасіменка і Зарэчная».

За кошт уласных сродкаў РЭС плануе памяняць 1,8 км правадоў у Язвіне (вуліцы Іспянькова і Прыазёрная), 1,3 км па вуліцы Саломенская ў Шуміліне і частцы Каравайніцы. Рэканструкцыя электрасетак дазволіць спажыўцам пераводзіць свае дамы на электраацяпленне.

Як падлічылі электрыкі, у мінулым годзе 90 чалавек пачалі ацяпляць сваё жыллё электрычнасцю.

Аляксандр ШЭДЗЬКО,

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *