Спорт-дайджест

Молодёжь Спорт, туризм

Лёгкая атлетыка
Паспяхова выступіў на чэмпіянаце па лёгкай атлетыцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры наш зямляк, кандыдат у майстры спорту Вячаслаў Жыгуноў. На дыстанцыі 1000 метраў ён заняў першае месца.
Валейбол
16-19 лістапада ў Віцебску прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў 1996-1997 гадоў нараджэння.
Нашы валейбалісты, якіх трэніруе А. Я. Завадскі, разам з камандамі Пастаў, Оршы, Віцебска і Бешанковіч выйшлі ў фінал. У нашых землякоў – другое месца (на першым – Глыбокае). У складзе зборнай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах будуць выступаць і шумілінскія валейбалісты – Арцём Масько, Пётр Лазука, Дзмітрый Ананьеў і Аляксей Аляшкевіч.
Міні-футбол
20 лістапада ў райцэнтры прайшоў традыцыйны турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці ахвярам СНІДу.
За перамогу змагаліся каманды “Лаўжанскага”, ПМС, Обальскага керамічнага завода, зборная Шуміліна і старшакласнікі СШ №2. Першае месца заняў калектыў “Лаўжанскага”, за які выступалі Яўген Пікалеўскі, Дзмітрый Стральцоў, Станіслаў Лісейцаў, Павел Курносаў і Аляксандр Васільчанка. У абальчан другое месца, а ў зборнай Шуміліна – трэцяе.
Спартакіяда
У СШ №2 прайшла спартакіяда для школьнікаў 5-11 класаў “Пазнаем родныя мясціны”.
У фігурным ваджэнні веласіпеда лепшыя вынікі паказалі Станіслаў Сонцаў і Анастасія Панькова, у спабор-ніцтвах па настольным тэнісе перамогу атрымалі Уладзіслаў Сіманенка і Дар’я Новікава. Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №92 ад 26.11.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *