В «Зарнице» победили ловжанцы

Актуалии Образование

"Гусары" из Шумилинской СШ №1

Перамога дасталася лаўжанцам
7 мая на гарадскім стадыёне прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”, у якой за перамогу змагаліся 9 каманд са школ раёна. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы ваенны камісарыят, райкам ГА БРСМ і ФСК “Здароўе”.
На ўрачыстым адкрыцці “Зарніцы” намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў адзначыў, што стала добрай традыцыяй правядзенне “Зарніцы” напярэдадні Дня Перамогі. Анатоль Мікалаевіч пажадаў удзельнікам справядлівай барацьбы і спартыўных поспехаў. На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама П. У. Спірыдонаў, намеснік началь-ніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая.
Сапраўднае відовішча падарыў конкурс песні і строю. Многія каманды – у яркіх адмысловых касцюмах. Парадаваў і падбор ваенна-патрыятычных  песень, што выконвалі вучні. “Добры ўзровень падрыхтоўкі. Бачна, што каманды рыхтаваліся да выступлення не ў апошні дзень”, – адзначыў ваенны камісар раёна падпалкоўнік А. Г. Чарняўскі, які судзіў гэты конкурс. Першае месца было аддадзена раённай гімназіі, другое – СШ №1, трэцяе – Лаўжанскай школе.
Добрымі вынікамі парадавалі каманды падчас спаборніцтваў  па кіданні гранаты. Першае месца ў каманды Кардонскай школы, другое  – у Лаўжанскай школы, трэцяе – у СШ №2.
Асноўны этап на “Зарніцы” – ваенізаваная паласа, у якую ўваходзілі эстафета, “мышалоўка”, перанос пацярпелага, стральба з пнеўматычнай зброі, купіны і лабірынт. Менавіта тут неабходна было паказаць усе свае якасці, прычым не індывідуальна, а згуртавана, усёй камандай. Лепшай на паласе паказала сябе Лаўжанская школа, другой стала СШ №1 (на здымку ўверсе), трэцяй – раённая гімназія.
Лепшы баявы лісток падрыхтавала каманда  раённай гімназіі, другое месца ў СШ №1, трэцяе – у Лаўжанскай школы.  У віктарыне “Старонкі гісторыі” першае месца падзялілі Лаўжанская школа і СШ №1. У конкурсе “Абеліск на карце раёна” першае месца падзялілі вучні з Кардонскай школы і Шумілінскай СШ №1.
Па агульных выніках гульні выйграла “Зарніцу” каманда Лаўжанскай школы (Аляксандр Мясаедаў, Андрэй Вяеўнік, Дзяніс Драгун, Раман Анціпаў, Вікторыя Бачкова, Аліна Казлова і Валянціна Данькова), другое месца ў Кардонскай школы, трэцяе – у   СШ №1.
Пераможцы  будуць абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе. Мы шчыра зычым лаўжанцам паўтарыць поспех 2011 года, калі выйгралі абласную “Зарніцу”.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *