Идеологи готовятся к посевной

Актуалии

Нацэленасць – на вясеннюю пасяўную

На мехдворе ОАО "Придвинский"

Чарговы семінар ідэалагічнага актыву раёна быў прысвечаны забеспячэнню вясенняй пасяўной і прайшоў у ААТ “Прыдзвінскі”.
Спачатку ідэолагаў раёна з асноўнымі артыкуламі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб правах спажыўца” пазнаё-міла спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама А. У. Карпушэнка. Аб рабоце раённых арганізацый расказалі кіраўнікі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” В. Р. Бурэнь і грамадскай арганізацыі “Беларускае таварыства інвалідаў” Л. М. Нагібава.
Былі разгледжаны пытанні забеспячэння інтэрнэт-рэсурсаў мясцовымі навінамі, арганізацыі падпісной кампаніі на другі квартал.
Прадоўжыўся семінар у “Прыдзвінскім”. Ідэалагічныя работнікі сельскагаспадарчых і некаторых буйных арганізацый раёна пазнаёміліся з сацыяльнымі аб’ектамі аграгарадка Крывое Сяло. Аб падрыхтоўцы да веснавых работ у гаспадарцы ўдзельнікам семінара расказалі дырэктар ААТ “Прыдзвінскі” У. І. Дзятлаў і намеснік дырэктара А. В. Пруднікаў.
На пытаннях афармлення калектыўных дагавораў і арганізацыі спаборніцтва сярод жывёлаводаў і падчас пасяўной засяродзіў увагу прысутных старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК І. К. Штуро. Неабходна аператыўна і штодзённа інфармаваць работнікаў аб выніках работы, яе якасці і заробку.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №21 ад 22.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *