Цимбалистка из Шумилино победила в конкурсе музыкантов в Столбцах

Культура Молодёжь

Скарае вяршыні музычных конкурсаў
Гэта толькі так здаецца, што Дзіяна – яшчэ маленькая нясмелая дзяўчынка. Яе сіле, упартасці і недзіцячай настойлівасці ў дасягненні пастаўленай мэты можа пазайздросціць любы дарослы. Яна не пасуе перад цяжкасцямі і няўдачамі, яна пра гэта нават і не думае, а проста працуе – шмат і на вынік. І пра гэтыя вынікі газета пісала ўжо не раз.
У гэты раз Дзіяна Пушнякова стала пераможцай XXIV стаўбцоўскага адкрытага абласнога свята-конкурсу юных музыкантаў “Сымон-музыка”. Там жа яе ўзнагародзілі і граматай за прапаганду музычнага мастацтва. Наша юная зямлячка з лёгкасцю абышла канкурэнтаў з буйных гарадоў краіны, у тым ліку і сталіцы. Журы конкурсу высока ацаніла работу выкладчыцы дзіцячай школы мастацтваў Алены Скорынавай і канцэртмайстра Ганны Красоўскай, якія вялі дзяўчынку да перамогі.
У рэпертуары Дзіяны ўжо 9 музычных твораў, з якімі яна паспяхова выступае. І дзяўчына марыць пра новыя конкурсы, новыя перамогі. Яна гатова шмат працаваць, шліфаваць сваё майстэрства, удасканальвацца, расці. А музыка… яна ў яе сэрцы ўжо назаўжды. І як бы ні склаўся лёс дзяўчынкі ў далейшым, можна не сумнявацца, што менавіта музыка дазволіць ёй вырасці чалавекам гарманічным, мэтанакіраваным, адкрытым для дабрыні і прыгажосці.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *