Поймали 41 браконьера

Происшествия Экология

За парушэнні трэба адказваць
За перыяд з 28 красавіка па 4 мая інспекцыямі аховы жывёльнага і расліннага свету праведзена 26 кантрольных мерапрыемстваў у палявых умовах па вадаёмах, паляўнічых і лясных угоддзях вобласці, у ходзе якіх выяўлены 53 парушэнні Правілаў прыродаахоўнага заканадаўства.
З забароненымі прыладамі лоўлі і незаконнага палявання затрыманы 41 парушальнік, у якіх канфіскавана 33 сеткі даўжынёй 1,79 км, 7 іншых прылад рыбалоўства і палявання, 27,4 кг рыбы, 250 кг мяса дзікай жывёлы.
За парушэнне нормаў экалагічнай бяспекі і аховы расліннага свету складзена 12 пратаколаў.
Вінаватыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Па трох парушэннях матэрыялы перададзены ў следчыя органы для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальных спраў.
Г. КУЗЮРЭНКА, старшы дзяржінспектар Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *