И подарки от ГАИ победителям конкурса …

Общество

“Захоўваем законы дарог”
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 551 “Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху” работнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную работу сярод школьнікаў, выступаюць ва ўстановах адукацыі. А ў гэтым годзе  ўпершыню сумесна з работнікамі раённага цэнтра дзяцей і моладзі  правялі творчы конкурс “За-хоўваем законы дарог”.
У конкурсе ўдзельнічалі 28 работ з Мікіціхінскай, Мішневіцкай, Амбросавіцкай, Слабадской, Кардонскай, Мішка-віцкай, Язвінскай школ, цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі, раённага цэнтра дзяцей і моладзі і Мікіціхінскага ясляў-сада. “Хочацца адзначыць добрую падрыхтоўку школьнікаў са Слабады, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Юныя інспектары дарожнага руху”,  – кажа начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч, –  пастараліся таксама выхаванцы Мікіціхінскага дзіцячага садка”.
Першыя месцы ў намінацыі “Малюнак” занялі Ксенія Кавалеўская з Мішкавіцкай школы і Яна Іваноўская з Амбросавіцкай школы. У намінацыі “Сачыненне” першае месца ў Рыты Папковай з Мішневіцкай СШ.
У намінацыі “Падзелка” лепшыя работы  ў Антона Бударкевіча (аб’яднанне па інтарэсах  “Wood  майстар” РЦДіМ), Паліны Трафімавай (аб’яднанне па інтарэсах “Фантазія” РЦДіМ), Анатоля Тазіева і Ільі Дылкіна з цэнтра карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі.
На мінулым тыдні начальнік ДАІ РАУС  М. У. Гаралевіч і старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы Н. В. Голуб наведалі  цэнтр карэкцыйна-развіваючага абучэння і рэабілітацыі, каб ўручыць пераможцам граматы і сувеніры (на здымку).
Да канца навучальнага года супрацоўнікі ДАІ аб’едуць школы раёна, дзе ўручаць граматы ўсім пераможцам  конкурсу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *