Криминал. Происшествия

Происшествия

Драка
Фельчар хуткай дапамогі паведаміў у дзяжурную часць РАУС  пра бойку ў Мішневічах. Жыхар Мішневіч нанёс
прыезджаму віцябляніну некалькі ўдараў па галаве металічным прутом. У выніку мужчына са шматлікімі траўмамі быў дастаўлены ў бальніцу. Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.
Генератар
У міліцыю звярнуліся ветэрынары ААТ “Лаўжанскае” і паведамілі, што з пакоя жывёлагадоўчага комплексу прапаў пераносны генератар халоднага туману. Узбуджана крымінальная справа. Злачынцы вышукваюцца.
На мапедзе
У а.-г. Кардон на вуліцы Вінера супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прыпынілі мясцовага жыхара, які ехаў на мапедзе. Як высветлілася, мужчына не меў правоў кіравання. Да таго ж, быў нецвярозы. На вяскоўца скла-дзены два адміністрацыйныя пратаколы, ён выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Па вуліцах райцэнтра на мапедзе раз’язджаў мясцовы жыхар. Пры гэтым ён быў нецвярозы і не меў пры сабе дакументаў на права кіравання. Зараз мапед знаходзіцца на штрафной стаянцы, а яго гаспадару пагражае штраф да ста базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Абгон
Жыхар Шуміліна, які ехаў на “Жыгулях” па дарозе ў Аршанскім раёне, парушыў Правілы дарожнага руху: абганяў спадарожны аўтамабіль на пазначаным перакрыжаванні. Мужчыну пагражае штраф да 10 базавых велічынь.
Затрыманы двойчы
8 мая супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Шуміліне пенсіянера з в. Чарнецкія, які ехаў на ВАЗ-21011,  не маючы правоў кіравання на легкавы аўтамабіль. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол, ён заплаціў штраф памерам у шэсць базавых велічынь. Ён кляўся міліцыянерам, што хутка вывучыцца на катэгорыю “В”. Але ўжо на наступны дзень, 9 мая, супрацоўнікі ДАІ ўбачылі знаёмыя “Жыгулі” ў кювеце. Гэта не справіўся з кіраваннем той самы вадзіцель з Чарнецкіх. А не справіўся таму, што быў нецвярозы. На мужчыну складзены на гэты раз тры адміністрацыйныя пратаколы. Акрамя таго, ён будзе пазбаўлены кіравання ўсімі транспартнымі сродкамі на тры гады.
Непаўналетняя за рулём
Жыхар Віцебска, які прыехаў у Слабаду, перадаў права кіравання аўтамабілем сваёй непаўналетняй дачцэ. Пратакол, які складзены на дзяўчыну, адправілі ў камісію па справах непаўналетніх па месцы жыхарства. Дзяўчыне пагражае штраф да 20 базавых велічынь. Такі ж штраф чакае і бацьку, які перадаў руль непаўналетняй дачцэ.
Рэгістрацыйны знак
Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Шу-міліне мясцовага жыхара на аўтамабілі БМВ. Дакументы ў вадзіцеля былі ў парадку, але ён чамусьці змяніў выгляд задняга рэгістрацыйнага знака: наклеіў на яго…герб.  А гэта парушэнне. Мужчыну пагражае штраф ад 10 да 20 базавых велічынь
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *