В трудовых коллективах прошли встречи с информационными группами райисполкома

Актуалии Президент

Падмурак нашага жыцця
У мінулы чацвер на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама давялі да жыхароў раёна змест штогадовага паслання кіраўніка дзяржавы Нацыянальнаму сходу Беларусі і народу. “Моцная эканоміка і сумленная ўлада – фундамент незалежнасці краіны і працвітання нацыі” – галоўная думка паслання, якое падвяло вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў мінулым годзе і, самае галоўнае, акрэсліла перспектывы развіцця ў бліжэйшай будучыні.
У раённай гімназіі, якую наведала група №1, перад калектывам і вучнямі гімназіі з інфармацыяй пра Пасланне Прэзідэнта выступіла намеснік  кіраўніка групы начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. У. Захарава.
У Пасланні Прэзідэнта Беларусі закрануты важнейшыя праблемы знешняй палітыкі, акрэслены галоўныя накірункі палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. У якасці галоўнага заваявання ўнутры нашай рэспублікі названы мірнае стабільнае развіццё, што асабліва яскрава заўважаецца на фоне падзей ў бліжэйшых суседзяў Беларусі.
Кіраўнік дзяржавы таксама акрэсліў асноўныя накірункі развіцця сельскай гаспадаркі і прамысловасці, якія павінны павышаць сваю эфектыўнасць ва ўмовах канкурэнтнай эканомікі. Прэзідэнт гаварыў пра павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання, прыцягнення ў кіруючы склад перспектыўнай моладзі.
Па другім пытанні дня інфармавання выступіла ўрач-нарколаг Шумілінскай ЦРБ Т. У. Іванова, якая засяродзіла ўвагу прысутных на небяспецы спажывання любых наркотыкаў. Асаблівую засцярогу павінны выклікаць, распаўсюджаныя зараз курыльныя сумесі, якія выклікаюць залежнасць пасля першага ж ужывання і могуць прывесці да лятальнага зыходу ад адной дозы. Выступоўца прывяла прыклады з практыкі медыкаў, падрабязна расказала пра магчымасць вызначэння нарказалежных асоб, звярнула на гэта ўвагу бацькоў, педагогаў, гімназістаў.
Няма нічога больш каштоўнага за жыццё і здароўе, і берагчы іх павінны мы самі. Таму да бяспечных паводзін падчас летніх канікул, якія пачынаюцца праз пару тыдняў, заклікала спецыяліст РАНС Л. А. Лінкевіч. Яна засяродзіла ўвагу на паводзінах на вадаёмах і дарогах, нагадала пра бясспрэчнае выкананне адпаведных правілаў.
*   *   *
Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава, сустрэлася з калектывам Кардонскай СШ.
І. М. Новікава таксама спынілася на асноўных аспектах нядаўняга Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Прыспеў час удасканальваць сваю эканамічную палітыку, і рабіць гэта трэба разважліва і спакойна.
Эканоміка нашага раёна – у мініяцюры эканоміка краіны. Праблем хапае,  праблем пераважна вытворчых, а значыць, завязаных на дабрабыце людзей. Прыкметна знізіліся аб’ёмы вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, і хаця ёсць нямала аб’ектыўных прычын, тым не менш не трэба скідваць з рахункаў арганізацыйныя пралікі. Аб’ектыўныя – гэта чума, якая падкасіла свінагадоўлю. На новыя рэйкі – на гадоўлю птушкі ўзамен свінагадоўлі – справу паставіць няпроста. Патрэбны час. Не пашкадавала чума і прыватны сектар. Сёння на падворках усяго 162 галавы свіней у той час, як на 1 студзеня 2013 г. пагалоўе перавышала 2 тысячы.
Па-ранейшаму арыенцір пры налічэнні зарплаты трэба трымаць на аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. На нядаўніх сустрэчах на Віцебшчыне  Прэм’ер-міністр краіны М. У. Мясніковіч акцэнтаваў на гэтым ўвагу. На чатырох стаўпах павінна трымацца эканоміка гаспадаркі: вытворчасць – зарплата – кадры – тэхналогія. Ніводнае звяно не павінна выпасці. Курс трэба трымаць на мадэрнізацыю. Іншага шляху няма.
І. М. Новікава “прывязала” тэзісы прэзідэнцкага паслання да нашага раёна. Расказала пра зарплату на фірме “Іск-Поіск”, пра асобныя нюансы па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны, спынілася на  будаўніцтве ЖБК № 13 у мікрараёне СШ № 2, на сацыяльных гарантыях дзяржавы, на блізкім святкаванні 70-ай гадавіны з дня вызвалення Беларусі ў гады вайны, на іншых пытаннях жыцця раёна.
Другое пытанне парадку дня сустрэчы  датычылася барацьбы з наркаманіяй – сапраўдным злом  і  ня-шчасцем чалавецтва. З інфармацыяй па тэме выступіў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. М. Саковіч.  Наркаманія – хвароба, якую часцей за ўсё вылечыць цяжка. Жыццё (маюцца на ўвазе суседнія дзяржавы) падкідвае ўсё новыя, усё больш вытанчаныя формы ўздзеяння на псіхіку маладых людзей. Трэба ўсяму гэтаму паставіць надзейны і неадольны бар’ер.
Ад прысутных паступіла пытанне: чаму ў суседняй гаспадарцы – ААТ “Лаўжанскае” – выдавалі малаказдатчыкам бясплатна сена, “Ульскі” не прывёз ні кілаграма. І. М. Новікава, адказваючы на пытанне, папрасіла  з разуменнем паставіцца да сітуацыі. Гаспадарцы сёння нялёгка, тэхнікі мала, таму было б больш разумна весці гаворку пра  скошаную касілкай траву, якую высушыць і звезці могуць самі  гаспадары.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ, Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *