Рабочее совещание у председателя райисполкома

Актуалии Президент

Пра лёс керамічнага, і не толькі
Зіма не здаецца, паказвае, вобразна кажучы, свае зубы. Натуральна, гаворка ў старшыні райвыканкама У. П. Кураннога ішла пра тое, каб годна выйсці з “палону” капрызаў надвор’я.
З аддзела эканомікі райвыканкама адзначылі, што за мінулы год на чалавека прыпала больш за 30 літраў гарэлкі. Зусім натуральна ў сувязі з гэтым прагучала просьба начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукава абмежаваць продаж спіртных напояў, а то і наогул забараніць падчас моцных маразоў. Падстава для такой думкі ў Івана Аляксеевіча простая: ва ўсіх пажарах, што здарыліся з пачатку года, вінаваты гаспадары, якія былі п’янымі.
Рашаецца лёс Обальскага керамічнага завода. Прадпрыемства засмакталі такія праблемы, якія вырашыць даволі цяжка. Сам старшыня райвыканкама арганізаваў прыезд трох інвестараў, але плёну гэтыя візіты не далі. Вырашаецца пытанне па працаўладкаванні рабочых цэха № 1 завода на торфаўчастку ў Обалі, па лініі фірмы “Марка”. Як патлумачыла начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Шумілінскім раёне А. С. Мужава, на керамічным заводзе ўзнікла крытычная сітуацыя па выплаце падаткаў. Па ўсім відаць, давядзецца апісваць цэглу для далейшай яе рэалізацыі  ў кошт пагашэння падаткаў. Дарэчы, яе на пляцоўках зараз на 9 мільярдаў рублёў.
Прагучала трывога ад У. П. Кураннога наконт таго, што ў сістэме райспажыўтаварыства ў продажы няма ні ялавічыны, ні свініны. Сітуацыю трэба паправіць.
Вырашаўся шэраг іншых надзённых для жыцця раёна пытанняў.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №13 ад 14.02.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *