9 октября – Всемирный день почты

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам – Сусветным днём пошты.
Ваша праца вельмі патрэбна людзям, у любую пару года, у снег і дождж, вы несяце ім вестачкі ад родных і блізкіх, дастаўляеце ў дамы газеты і часопісы. Кожны дзень жыхары нашага раёна адпраўляюць і атрымліваюць тэлеграмы, пісьмы, бандэролі, пасылкі, карыстаюцца іншымі паслугамі пошты. Сёння вы для многіх людзей, асабліва сталага ўзросту, з’яўляецеся добрымі памочнікамі ў зносінах з навакольным светам.
Са святам! Няхай весткі, якія вы прыносіце людзям, будуць толькі радаснымі! Няхай вам заўсёды ўсміхаецца шчаслівы лёс і дорыць моцнае здароўе і даўгалецце. Шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Пад дэвізам “Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць”
9 кастрычніка 1874 года была падпісана Бернская канвенцыя, якая стала падставай для стварэння Сусветнага паштовага саюза – міжнароднай арганізацыі, якая сёння аб’ядноўвае пошты 192 краін. Менавіта ў гэты дзень пятнаццаць гадоў таму было створана рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта”.
Шумілінскі раённы вузел паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП “Белпошта” мае 24 аддзяленні (3 гарадскія, 20 сельскіх, 1 перасоўнае). Работнікі пошты абслугоўваюць 252 населеныя пункты. Ад работы паштальёнаў, аператараў, сарціроўшчыкаў залежыць і якасць прадастаўляемых паслуг, на што сёлета, у Год якасці, звяртаецца асаблівая ўвага.
Шмат гадоў працуюць ў аддзяленнях сувязі сапраўдныя прафесіяналы паштальёны Т. Я. Шавяка і Т. С. Савіна (АПС Шуміліна-2), Г. А. Маркіянава (АПС Лявонава), А. У. Семянюга і Г. М. Бейнер (АПС Мікалаёва), Т. А. Сіпко і В. У. Ермаловіч (АПС Кардон), Т. П. Маскалькова (АПС Шуміліна-1).
Заўжды гатовыя прыйсці на дапамогу кліенту, адказаць на пытанні, ветліва і хутка абслужыць начальнікі паштовых аддзяленняў А. І. Шэдзько (Лявонава), М. С. Багрэц (Мікалаёва), Л. К. Бужынская (Кардон), Г. У. Кісялевіч (Светласельскі), А. В. Нікіценка (Язвіна).
Працягвае традыцыі прадпрыемства моладзь: аператар паштовай сувязі А. С. Кісялёва і намеснік начальніка АПС Т. С. Гайлова (Шуміліна-2), начальнік АПС А. Г. Будневіч і аператар А. Я. Зайцава (Обаль), аператар РВПС Н. У. Асташонак.
Аддзяленні сувязі раёна забяспечваюць вялікі спектр паштовых паслуг (70,4% ад агульнага аб’ёму паслуг) у адпаведнасці з дзяржаўнымі сацыяльнымі стандартамі, аказваюць няпрофільныя паслугі – продаж тавараў паўсядзённага попыту, прымаюць плату за камунальныя паслугі, паслугі аператараў мабільнай сувязі, па банкаўскіх крэдытах і іншае. Штомесяц паштальёны абслугоўваюць 4890 пенсіянераў, якім дастаўляюць не толькі пенсіі і газеты, але і  тавары першай неабходнасці. Пошта забяспечвае насельніцтва газетамі і часопісамі. У падпісныя каталогі ўключана больш за 10 тысяч выданняў, у тым ліку 1300 найменняў газет, 7700 – часопісаў. Развіваецца інтэрнэт-падпіска на друкаваныя СМІ. Агульны тыраж друкаваных СМІ па падпісцы ў раёне складае на 1.01.2010 года 18932 экзэмляраў.
У 14 паштовых аддзяленнях у сельскай мясцовасці аказваюцца банкаўскія паслугі.
Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі актыўна ўкараняюцца ў сістэме паштовай сувязі. Пошта – буйнейшы дылер усіх аператараў мабільнай сувязі. 11 паштовых аддзяленняў абслугоўваюць трымальнікаў банкаўскіх пластыкавых картак. З 2006 года працуе “Сервер аплаты паслуг”, які дазваляе кліентам праводзіць аплату паслуг у рэжыме рэальнага часу, ажыццяўляць міжрэгіянальныя плацяжы. Ва ўсіх аддзяленнях сувязі ёсць магчымасць весці прыём сучасных відаў паштовых адпраўленняў: “Экспрэс”, “ЕМС”, гібрыднай пошты, тэрміновай пошты.
Беларуская пошта знаходзіцца ў пастаянным развіцці, удасканальвае паслугі, распрацоўвае новыя, штодзённа пацвярджаючы свой дэвіз “Хуткасць. Надзейнасць. Даступнасць”.
К. Г. Анацка, начальнік раённага вузла паштовай сувязі  Віцебскага філіяла РУП “Белпошта”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *