Чудо-кушетка сделает массаж

Здоровье Новости

Чудо-кушетка

Кушэтка зробіць масаж
Без мадэрнізацыі зараз не абыходзіцца ніводнае прадпрыемства. Паступае новае медыцынскае абсталяванне і ў бальніцу. Галоўны ўрач ЦРБ К. Ф. Баканаў нядаўна пахваліўся, што за пазабюджэтныя сродкі бальніцы ўдалося набыць масажную кушэтку коштам у 40 мільёнаў рублёў. Цяпер у медыкаў ёсць магчымасць аказваць дадатковае фізіятэрапеўтычнае лячэнне людзям, якія пакутуюць ад хвароб, звязаных з пазваночнікам. У тым ліку і дзецям. Гэта паслуга платная, але даступная і надзвычай эфектыўная.
Перш, чым нешта раіць нашым чытачам, я вырашыла праверыць на сабе гэты апарат пад назвай “ORMED-рэлакс” і накіравалася ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне бальніцы. У гэты час працэдуру якраз атрымлівала жанчына, якая расказала, што дзякуючы некалькім сеансам, ужо адчула палёгку.
Я смела ўлеглася на кушэтку, якая аказалася вельмі зручнай. Спецыяліст запусціла апарат, накрыла мяне пледам і пакінула атрымліваць асалоду. І сапраўды, працэдура аказалася надзвычай прыемнай. Уздоўж пазваночніка туды-сюды хадзілі спецыяльныя ролікі, праз нейкі час пайшоў падагрэў. І так 25 хвілін. Узняўшыся з кушэткі, я адчувала лёгкасць ва ўсім целе, плечы былі расслабленыя, думкі – светлыя. Шчыра прызнацца, збіраюся атрымаць цэлы комплекс вібрамасажу – 10 ці хаця б 7 працэдур, як раяць спецыялісты. Да таго ж, апарат хутка будзе ўкамплектаваны дадатковымі прыладамі, што дазволіць яму найбольш поўна ўздзейнічаць на арганізм.
Загадчыца фізіятэрапеўтычнага аддзялення Л. Е. Вільнеўская расказала таксама пра фотатэрапеўтычны комплекс “Рамонак”, які з’явіўся ў бальніцы летась і прымяняецца пры лячэнні вострых хранічных захворванняў розных органаў і сістэм.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 27.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *